Арцём Дылеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Дылеўскі (нар. 20 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Астраўцу».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», у 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе. У сэзоне 2017 году не выступаў. Да сэзону 2018 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Менску». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 траўня 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.
У сакавіку 2019 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны», якой дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сэзон 2020 году пачынаў у дублі бабруйчанаў, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[4]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[5]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2022 году перайшоў у казаскі «Кайсар»[6]. У камандзе быў гульцом ратацыі, паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай»[7], а ў лютым стаў гульцом «Смаргоні»[8]. У чэрвені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[9]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[10]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11], зрабіўшы тое самае праз год[12]. На пачатку жніўня 2025 году стаў футбалістам «Астраўцу»[13].
Міжнародная
У кастрычніку 2013 года ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads