Астравец (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Астравец» — беларускі футбольны клюб з Астраўца, які ладзіць свае хатнія матчы на Гарадзкім стадыёне.
Гісторыя
Клюб быў заснаваны ў 2019 годзе і ў першы год выступаў у чэмпіянаце Гарадзенскай вобласьці. У 2020 годзе «Астравец» заявіўся ў Другую лігу, дзе заняў выніковае 9 месца. Падчас сэзону клюб як трэнэр ачоліў гулец Сяргей Крот. У 2021 годзе, значна ўзмацніўшы склад, клюб пастанавіў сабе выйсьці ў Першую лігу. Упэўнена атрымаўшы перамогу ў Гарадзенскім дывізіёне, астравецкая каманда выйшла ў плэй-оф і здолела дайсьці да фіналу, дзе перамагла рагачоўскі «Макслайн» зь лікам 3:1. Нападнік «Астраўца» Аляксей Хадневіч з 59 галамі ўсталяваў рэкорд выніковасьці за сэзон у Другой лізе. Перад стартам у другім дывізіёне клюб склаў дамовы з колішнім гульцом зборнай Беларусі Дзьмітром Алісейкам. Ужо падчас сэзону да каманды далучыўся з койданаўскага «Арсэналу» яшчэ адзін былы футбаліст зборнай Антон Сарока. У сэзоне 2022 году зь Першай лізе «Астравец» доўгі час змагаўся за высокія месцы, аднак у выніку стаў пятым. У 2023 годзе каманда знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 12-м радку пры 17 удзельніках.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Remove ads
Статыстыка
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads