Арцём Парахоўскі
беларускі баскетбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Мікала́евіч Парахо́ўскі (нар. 6 кастрычніка 1987, Менск, БССР) — беларускі баскетбаліст, гулец польскага клюбу «Сьлёнск» і зборнай Беларусі. Выступае на пазыцыі цэнтравога. Найлепшы баскетбаліст Беларусі (2014, 2015, 2016).
Remove ads
Кар’ера
Нарадзіўся ў сям’і спартовых трэнэраў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросьце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы быў заўважаны памочнікам трэнэра Бінгэмтанскага ўнівэрсытэту Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі коледж у ЗША.
Паступіў у коледж Паўднёвага Айдага, адначасна вывучаючы ангельскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказьнікам 10,1 пункту, 6,4 падбору за гульню. Увасьлед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўнівэрсытэт, у камандзе якога правёў два сэзоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункту, 11,2 падбору і 1,5 блёку за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі набраў 26 пунктаў і зьдзейсьніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клюб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі гульцом году Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі.
У наступным сэзоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункту, 13,4 падбору і 2,1 блёк-шоту за гульню. За два сэзоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блёк-шотаў, двойчы быў прызнаны гульцом канфэрэнцыі.
Нягледзячы на свае посьпехі, гулец, аднак, так і ня быў задрафтаваны клюбамі НБА. Пасьля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 году ён заключыў кантракт з латвійскім клюбам ВЭФ, зь якім стаў чэмпіёнам краіны.
24 чэрвеня 2014 году перайшоў у расейскі «Ніжні Ноўгарад».
Remove ads
Узнагароды
Індывідуальныя
- «ВЭФ Рыга»: 2010—2011
- Найкаштоўнейшы гулец Балтыйскай баскетбольнай лігі: 1
- «Макабі» Тэль-Авіў:
- Чэмпіён Ізраільскай лігі (2018)
- Чэмпіён Кубку Ізраілю (2017)
- «Летувас Рытас»:
- Чэмпіён Кубку караля Міндоўга (2019)
- Самы каштоўны гулец Кубку караля Міндоўга (2019)
- Баскетбаліст году Беларусі: 2014[5], 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads