Арэльен Шэджу
камэрунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэльен Баяр Шэджу Фанган (па-француску: Aurélian Bayard Chedjou Fongang; нар. 20 чэрвеня 1985 году, Дуала, Камэрун) ― былы камэрунскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Камэруну. Выступае на пазыцыі абаронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Арэльен зьяўляецца выхаванцам спартовай акадэміі «Каджі» з гораду Дуала. У 2002 годзе быў заўважаны скаўтамі «Вільярэалу», але да гульняў асноўнай каманды малады камэрунец не падключаўся, а роля дублёра Шэджу не задавальняла.
Праз год Арэльен перабраўся з Гішпаніі ў суседнюю Францыю. Тут і пачалася ягоная прафэсійная кар’ера, аднак ні ў «По», ні ў «Асэры», ні ў «Руане» яму гэтак і не ўдалося замацавацца.
У 2006 годзе Шэджу падпісаў кантракт зь «Лілем». 1 сьнежня 2007 году ён дэбютаваў у Лізе 1 у матчы супраць «Марсэлю». Паступова роля камэрунца ў камандзе расла й у сэзоне 2008―2009 гадоў ён стаў гульцом асновы, правёўшы 28 матчаў.
Міжнародная
За нацыянальную зборную Камэруну выступае з 2009 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2015
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2013, 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads