Камэрун
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камэру́н (па-француску: Cameroun, па-ангельску: Cameroon), Рэспубліка Камэрун — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе зь Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Гвінэяй і Рэспублікай Конга.
Remove ads
Гісторыя
У выніку Вэрсальскай дамовы тэрыторыя Камэруну была падзеленая паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.
Камэрун атрымаў незалежнасьць 1 студзеня 1960 году, першым прэзыдэнтам стаў Ахмаду Ахіджа, лідэр Камэрунскага саюзу.
У выніку рэфэрэндума 20 траўня 1972 году Камэрун з фэдэратыўнай распублікі пераўтварыўся ва ўнітарную.
Палітыка
Камэрун — дэмакратычная рэспубліка з шматпартыйнай выбарчай палітычнай сыстэмай. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1972 годзе, былі ўнесеныя папраўкі ў 1995 годзе. Заканадаўчай ўладай зьяўляецца Народны Сход, 180 удзельнікаў якога выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Ён зьбіраецца тры разы на год. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 7 гадоў. Прэзыдэнт мае значную ўладу: можа самастойна фармаваць урад, назначаць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і г. д. Папраўка 1995 году зацьвярджае стварэньне стоасабовага сэнату, але да нашых дзён ён так і ня створаны. Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, начале з прэм’ер-міністрам, які назначаецца прэзыдэнтам.
Кіруючай партыяй з 1961 году зьяўляецца «Дэмакратычнае аб’яднаньне камэрунскага народа».
Remove ads
Адміністрацыйны падзел

Камэрун дзеліцца на 10 правінцыяў:
Геаграфія
Паверхня Камэруну на ўзьбярэжжы раўнінная, далей ў глыб краіны паступова павышаецца і пераходзіць у Камэрунскія горы.
Асноўныя рэкі: Рыа дэль-Рэй, Меме, Мунга, Бімбія.
Клімат — трапічны, сьпякотны. Год падзяляецца на 4 часткі: пэрыяд моцных дажджоў, самай нізкай тэмпэратуры (зь ліпеня да жніўня), пэрыяд навальніц і тарнада (верасень — кастрычнік), пэрыяд непрацяглых ліўняў (лістапад — люты), пэрыяд частных грозаў і самай высокай тэмпэратуры году (сакавік — травень). У самыя халодныя месяцы (з чэрвеня да жніўня) сярэдняя тэмпэратура 22,6°С, у самы цёплы (сакавік) 26,5°С. Большая частка паверхні краіны — гэта густыя трапічныя лясы з разнастайным жывёльным і расьлінным сьветам.
Remove ads
Дэмаграфія
У краіне існуе каля 250 этнічных груп. Самай вялікай зьяўляюцца пагвэ, бамілэке, дуала, банту, фульбэ. 60% насельніцтва хрысьціяне, 35% — мусульмане, астатнія прытрымліваюцца традыцыйных вераў.
Афіцыйныя мовы — француская і ангельская.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads