Арэнбург (футбольны клюб)
расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Арэнбург» (па-расейску: Оренбург) — расейскі футбольны клюб з гораду Арэнбургу. Заснаваны ў 1976 годзе.
Remove ads
Гісторыя
Дэбют у першынствах краіны адбыўся ў 1976 годзе, калі «Газавік» замяніў у Другой лізе чэмпіянату СССР іншы арэнбурскі клюб — «Лякаматыў». Адгуляўшы ў гэтай лізе сем гадоў, дамагчыся асаблівых посьпехаў не атрымалася. У 1983 годзе каманда ня здолела заявіцца на турніры, гуляючы ў гэты час на аматарскім узроўні. У 1990 годзе арэнбурскі зноў зьявіўся ў Другой лізе, але зноў каманда была сярод аўтсайдэраў, фінішуючы на 15-м і праз год 18-м месцах.

Першы чэмпіянат Расеі клюб гуляў у Другой лізе, а ў 1993 годзе заняў апошні радок і выбыў у Трэцюю лігу, дзе спаборнічаў чатыры сэзоны. Пасьля скарачэньня Трэцяй лігі ў 1998 годзе, «Газавік» зноў вярнуўся ў склад удзельнікаў другога дывізіёну, выступаючы там ажно да 2010 году. У 2006, 2007 і 2008 гадах арэнбурцы былі другімі у лізе, дзякуючы чаму каманда магла пайсьці на павышэньне, але ад гэтага адмовіліся спонсары з Газпраму, а таксама кіраўніцтва гораду і вобласьці[2]. Пасьля гэтага надыйшлі крыху няўдалыя сэзоны, гэтак у 2009 годзе каманда была на сёмым месцы. Адбыліся і кадравыя зьмены, бо новым дырэктарам стаў Юры Калякін, а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Канстанцін Галкін. Дзякуючы іхным намаганьням каманда прабілася ў ФНЛ (другі дывізіён). Першы сэзон у новай лізе стаў пераходным з сыстэмы вясна-восень на восень-вясна, у выніку чаго каманды згулялі матчы ў тры колы. У гэты ж час зьмяніўся галоўны трэнэрам, якім стаў Робэрт Еўдакімаў.
У адзінаццаці матчах трэцяга кола было здабыта сем перамог і тры нічыіх, а адзіная параза была зазнаная ад прынцыповага суперніка з калінінградзкая «Балтыкі». Менавіта у барацьбе з гэтым супернікам арэнбуржцы ня здолелі даць рады і паводле дадатковых паказьнікаў страцілі месца ў другім дывізіёне. Ужо праз год дружына вярнулася ў ФНЛ. Гэтым разам каманда ўжо не вяла барацьбу за выжываньне, двойчы запар фінішуючы на пятым радку. Таксама ў 2015 годзе каманда дамаглася найлепшага выніку ў кубкавай гісторыі, дакрочыўшы да паўфіналу турніру, саступіўшы маскавіцкаму «Лякаматыву».
16 траўня 2016 году арэнбурскі клюб упершыню ў сваёй гісторыі атрымаў права ўдзелу у Прэм’ер-лізе паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў. Празь дзевяць дзён ён быў перайменаваны ў «Арэнбург»[3], у тым ліку і пасьля заявы прэзыдэнта РФЗ Віталя Мутко аб тым, што не павінна быць у адной лізе клюбаў, якія належаць адной структуры. Да таго галоўным партнэрам каманды быў Газпрам, які таксама быў фундатарам санкт-пецярбурскага «Зэніту»[4][5]. 30 траўня быў апублікаваны новы лягатып[6]. У свой пачатковы сэзон «Арэнбург» заняў трынаццатае месца, а ў пераходных матчах саступіў «СКА-Хабараўску» і вярнуўся ў ФНЛ. У наступныя гады каманда яшчэ некалькі разоў вярталася ў найвышэйшы дывізіён, час ад часу вылятаючы зь яго. Паводле вынікаў сэзону 2024—2025 гадоў «Арэнбург» зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе, але праз скасаваньне ўдзелу маскавіцкага «Тарпэда», арэнбуржцы захавалі месца ў эліце.
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads