Балтыка Калінінград
расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ба́лтыка» (па-расейску: Балтика) — расейскі футбольны клюб з гораду Калінінграду. Заснаваны ў 1954 годзе. Ёсьць лідэрам паводле колькасьці матчаў у другім эшалёне расейскага футболу. Гэта першая каманда, якая набрала 1000 пунктаў у другой паводле моцы лізе чэмпіянату Расеі[2][3].
Remove ads
Гісторыя
Каманда былая створана ў жніўні 1954 году пры кіраваньні экспэдыцыйнай лоўлі рыбы гораду Калінінграду пад назовам «Харчавік». Яна дэбютавала ў першынстве РСФСР сярод калектываў фізычнай Культуры (КФК) у 1955 годзе. З 1957 году клюб браў удзел у першынстве СССР клясы Б. У 1958 годзе каманда была пераназваная ў «Балтыку». У 1969 годзе каманда заняла 10-е месца ў другой групе клясы А.

Якасныя зьмены адбыліся ў 1992 годзе, калі на тле палітычных і эканамічных зьменаў у каманду прыйшоў заслужаны трэнэр Карней Шперлінг. За некалькі гадоў «Балтыка» значна прасунулася праз сыстэму ліг Расеі, а ў 1995 годзе пад кіраўніцтвам Леаніда Ткачэнкі зь вялікім адрывам ад супернікаў выйграла Першую лігу. Наступныя тры сэзоны «Балтыка» спаборнічала ў Найвышэйшай лізе. Пачатковы сэзон у эліце быў асабліва ўдалы. Каманда фінішавала на сёмым радку, дзякуючы, у першую чаргу, вельмі ўпэўненай гульні дома, гэтак на хатнім полі былі выгуляныя сталічны «Спартак» і ўладзікаўкаская «Аланія», а таксама ЦСКА, «Тарпэда» і «Крыламі Саветаў». У сьнежні 1998 году новым генэральным дырэктарам клюбу стаў Дзьмітры Чэпель, які прызначыў галоўным трэнэрам Уладзімера Дзергача. Перад камандай была пастаўленая задача вяртаньня ў найвышэйшы дывізіён. Першае кола каманда скончыла на першым месцы, але на фінішы «Балтыка» заняла толькі 5-е месца, ня выканаўшы задачу вяртаньня. Пасьля гэтага сэзону з клюбу сышла група лідэраў, а склад істотна саслабеў, на што не ў апошнюю чаргу паўплывала зьніжэньне фінансаваньня клюбу[4].
У час з 1999 па 2011 гады ў «Балтыцы» блізу 20 разоў зьмяняўся галоўны трэнэр. Натуральна, у такой сытуацыі камандзе было складана дамагчыся істотных посьпехаў. Сэзон 2000 году «Балтыка» завяршыла на 12-м месцы, а ў 2001 годзе моцны серадняк першага дывізіёну і зусім апусьціўся ў зону «Захад» другога дывізіёну. Пад кіраўніцтвам летувіскага адмыслоўца Беньямінаса Зялькявічуса «Балтыка» ўважалася безумоўным фаварытам турніру 2002 году. Зь вялізным адрывам у 31 пункт ад тульскага «Арсэналу», які заняў другі радок, яна фінішавала з 35-цю перамогамі пры трох нічыіх у 38 матчах і з розьніцай праведзеных і прапушчаных мячоў +89. У наступныя сэзоны калінінградцы вылецелі ў трэці дывізіён, але хутка вярнуліся ў другі эшалён. Сэзон 2012—2013 гадоў аказаўся самым пасьпяховым для каманды за апошнія 14 гадоў. Балтыйцы занялі пяты радок, апынуўшыся за крок ад пераходных матчаў за павышэньне. Баяздольны калектыў упершыню з 1999 году ўпершыню за доўгі час прэтэндаваў на выхад у Прэм’ер-лігу. Пасьля, здарыўся скандал, калі 27 чэрвеня 2013 году на сустрэчы з грамадзкасьцю, кажучы аб дасягненьнях адміністрацыі вобласьці ў справе падтрымкі «Балтыкі», губэрнатар Калінінградзкай вобласьці Мікалай Цуканаў заявіў, што каманда магла заняць 2-е ці 3-е месца, але губэрнатар, паводле ягоных словаў, «папрасіў» каманду не займаць такога месца[5]. Пасьля таго, як многія СМІ перадрукавалі заяву губэрнатара, ён абвінаваціў журналістаў у скажэньні ягоных словаў, але не ўказаў, што менавіта было перакручанае[6].
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads