Арэшкавічы (археалягічныя помнікі)

археалягічныя помнікі у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арэшкавічы — археалягічныя помнікі: курган і 2 селішчы каля в. Арэшкавічы Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Курган

Апісаньне

За 1 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Сьвіслач, ва ўрочышчы Кінячка. Вышыня 1,8 м, дыямэтар 7-8 м. Насып зьдзірванелы, знаходзіцца на краі поля.

Дасьледаваньні

Вядома з 1924 г., абследавалі ў 1965 г. Леанід Побаль, у 1985 г. — Тацьцяна Бубенька.

Селішча-1

Апісаньне

Селішча-1 у вёсцы насупраць былой школы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берагу р. Сьвіслач, на ўсход ад мосту праз раку.

Дасьледаваньні

Археалягічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 году Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалёгіі жалезнага веку Інстытуту гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, дасьледавана 40 м² (10х4).

Знойдзена 818 кавалкаў ганчарнай керамікі, 60 кавалкаў крэмяню. Быў знойдзены грузік гліняны для рыбнай лоўлі бачонкападобнай формы, фаянсавая люлька, гліняная фігурка, пакрытая карычневай эмальлю, жалезны каваны цьвік. Кругавая кераміка раскопу датуецца X—XV стст. Да бронзавага веку (ІІ тысячагодзьдзе да н. э.) адносяцца абломкі крэмню і фрагмэнты ляпнога арнамэнтаванага посуду.

Кераміка датуецца: адзін венчык — канец Х — першая палова ХІ ст., адзінкі — XIII—XIV стст., шмат венчыкаў XVI—XVIII ст.

Remove ads

Селішча-2

Апісаньне

Селішча-2 у вёсцы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, зьлева ад дарогі ў в. Малінаўка.

Дасьледаваньні

Археалягічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 годзе Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалёгіі жалезнага веку Інстытуту гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, дасьледавана 12 м² (6х2 м).

Знойдзена 389 фрагмэнтаў ганчарнай керамікі, 33 кавалкі кафлі з расьлінным арнамэнтам, 1 кавалак крэмню, шкляны посуд з пацінай, аконнае круглае шкло з загнутым краем, каваныя цьвікі, медны гузік. Датуецца 13-18 ст. Такая вялікая колькасьць кафлі сьведчыць, што тут быў шляхецкі фальварак, бо печы кафляю абкладвалі толькі ў шляхецкіх маёнтках. Кафля ўпрыгожана расьлінным арнамэнтам у выглядзе лісьця, кветак і галінак. Знойдзеныя кавалкі керамікі прадстаўлены гаршкамі, накрыўкамі, талеркамі, 2 ручкі-пятлі. Кераміка ўпрыгожана лінейным арнамэнтам, хваляй.

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. А—К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 496 с.: іл.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads