Леанід Побаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леані́д Давы́давіч По́баль (28 траўня 1924, вёска Мікалаева, цяпер Івейскі раён — 28 студзеня 2004) — беларускі археоляг. Доктар гістарычных навук (1978), прафэсар (1990). Чалец Міжнароднай вуніі славянскай археалёгіі, Польскага археалягічнага таварыства.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Інстытут фізычнай культуры (1950), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1951). 3 1958 супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, потым загаднік сэктару, аддзелу археалёгіі, аддзелу археалёгіі першабытнага грамадзтва. 3 1991 вядучы навуковы супрацоўнік, а з 1997 галоўны хавальнік фондаў Музэю гісторыі НАН Беларусі.

Вывучаў гісторыю старажытных славянаў у Эўропе, у тым ліку на Беларусі. Дасьледаваў паўзямлянкавыя і наземныя жытлы гарадзішчаў і паселішчаў, курганавыя і бескурганавыя могільнікі і абарончыя ўмацаваньні жалезнага веку. Браў удзел у археалягічным вывучэньні Менску і ягонага месца ў Эўропе. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў в. Каменка[2].

Remove ads

Асноўныя працы

  • «Старажытнасьці Тураўшчыны» (па-расейску: Древности Туровщины; 1969, 1-е выд.; 2004, 2-е выд.): звод помнікаў паводле матэрыялаў археалягічных дасьледаваньняў 1961 і 1964 у міжрэччы Прыпяці—Сьцьвігі. Прадстаўленыя 59 населеных пунктаў у навакольлі Турава, да якіх прывязаныя археалягічныя помнікі ад эпохі нэаліту да сярэднявечча.
  • «Славянскія старажытнасьці Беларусі» (па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (ранний этап зарубинецкой культуры). — Мн., 1971; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (могильники раннего этапа зарубинецкой культуры). — Мн., 1973; па-расейску: Славянские древности Белоруссии: (свод археологических памятников раннего этапа зарубинецкой культуры — с середины III в. до н. э. по начало II в. н. э.). — Мн., 1974.): праца ў 3 тамах, у якой былі ўведзеныя ў абарот шматлікія новыя крыніцы.
  • «Старажытнасьці Беларусі ў музеях Польшчы» (па-расейску: Древности Белоруссии в музеях Польши. — Мн., 1979.): праца па беларускіх помніках, што захоўваюцца ў музэях Польшчы.
  • «Археалягічныя помнікі Беларусі. Жалезны век» (па-расейску: Археологические памятники Белоруссии. Железный век. — Мн., 1983.): абагульняльная праца па старажытнасьцях жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі, матэрыялы якіх дачыняюцца да славянскага этнагенэзу.
  • Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. — М., 1988.
  • Индоевропейские черты в древностях археологических культур железного века Белоруссии: (К проблеме этногенеза славян) // VI Международный конгресс славянской археологии. — М., 1990.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads