Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арэ́шкавічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.
Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы на р. Сьвіслач.
Remove ads
Гісторыя
Селішчы
Селішча-1 Селішча-1 у вёсцы насупраць былой школы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, на ўсход ад мосту праз раку. Выявіла і дасьледавала 40 м² у 2002 годзе А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзена кругавая кераміка 10-15 ст., каменны тачыльны брусок, гліняны грузік, фаянсавая люлька, гліняная фігурка, пакрытая карычневай эмальлю, жалезны каваны цьвік. Да бронзавага веку адносяцца абломкі крэмню і фрагмэнты ляпнога арнамэнтаванага посуду.
Селішча-2 Селішча-2 у вёсцы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, зьлева ад дарогі ў в. Малінаўка. Выявіла і дасьледавала 12 м² у 2002 годзе А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзена кругавая непаліваная і паліваная кераміка, тэракотавая кафля з расьлінным арнамэнтам, шкляны посуд з пацінай, аконнае круглае шкло з загнутым краем, каваныя цьвікі, медны гузік. Датуецца 13-18 ст.
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Арэшкавічы, што тады належалі Слушкам, успамінаюцца пад 1560 годам у інвэнтары Сьвіслачы.[2][3] Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павету Менскае ваяводзтва.
На пачатку XX ст. у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-ай ступені. У 1922 годзе навучалася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузьня.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Асобы
- Язэп Жыновіч (1907—1974) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
Славутасьці
- Археалягічныя помнікі - два селішчы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads