Асам
індыйскі штат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асам (па-ангельску: Assam) — штат на ўсходзе Індыі. Мяжуе з Бутанам і Банглядэшам. Разам з шасьцю іншымі штатамі паўноча-заходняй Індыі, зьвязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бэнгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мэгхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сёстраў». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км²) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Дыспур.
Асам славуты сваёй гарбатай, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым расьлінным і жывёльным сьветам.
Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісаньне тэрыторыі, на якой сёньня разьмяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Магабгараце. Асамскія землі на працягу шасьці стагодзьдзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў VI стагодзьдзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалёгія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме ангельцамі вырошчваўся мак для опіюмнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс зьмены назвы штата на Асом.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads