Каменны век

эпоха ў гісторыі чалавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Каменны век
Remove ads

Каменны век — самая старажытная эпоха ў развіцьці чалавецтва, на працягу якой асноўныя прылады выраблялі з каменю (крэменю), існаваў першабытны лад.Каменны век пачаўся каля 3-2,5 мільёнаў гадоў таму ў Афрыцы, калі чалавек вылучыўся з жывёльнага сьвету, і скончыўся каля 2,5-1,8 тысячаў гадоў да н.э. ў Эўропе.[1]

Thumb
Каменны век. Апрацоўка каменьня

Перадумовы

З заканчэньнем ледавіковай эпохі (Эпоха Вялікіх Зьледаваньняў) і зьмяненьнем надвор’я настае час каменнага веку. Эпоха каменнага веку зьяўляецца самым першым прыступкам разьвіцьця чалавека як сацыяльнай істоты.[2]

Агульнае апісаньне

Каменны век падзяляецца на 3 асноўныя этапы:

  • палеаліт(з грэцкай мовы - palaiós старажытны + lithōs камень) - праіснаваў да 8 тыс. да н. э.
  • мэзаліт (з грэцкай мовы - mésos сярэдні + lithōs камень) - праіснаваў да 9—5 тыс. да н. э.
  • нэаліт (з грэцкай мовы - néos новы + lithōs камень) - праіснаваў да 4—3 тыс. да н. э.

У той жа час існуе больш дробная перыядызацыя каменнага веку, якая была распрацавана французкім археолягам Габрыелем Марціл'е ў канцы 60-х гадоў 19 стагодзьдзя й паводле якой каменны век падзяляецца на:

  • Шэлльская культура
  • Мусьц'ерская культура
  • Салютрэйская культура
  • Арыньякская культура
  • Мадленская культура
  • Робэнгаўзэнская культура

Аднак, у розных мясцовасьцях сьвету чалавецтва развівалася не раўнамерна, каменныя прылады ў некаторых культурах шырока выкарыстоўваліся яшчэ ў час мэталу (у часы Жалезнага веку).

Асноўныя заняткі старажытнага чалавека каменнага веку:

Асноўныя прылады працы й прыстасаваньні:

Remove ads

Эпоха палеаліту

Эпоха палеаліту, старажытнага каменнага веку, на Зямлі пачалася каля 2 000 000 гадоў таму са зьяўленьнем першых выкапнёвых людзей у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

У часы Палеаліту клімат Зямлі, яе расьлінны й жывёльны сьвет даволі моцна адрозьніваўся ад сучаснага стану. Людзі часоў Палеаліту жылі нешматлікімі згуртаваньнямі й карысталіся толькі абабітымі каменнымі прыладамі. У гэты час насельнікі эпохі Палеаліту не маглі шліфаваць каменьне й вырабляць посуд з гліны. У той жа час, акрамя прыладаў з каменьня, людзі выраблялі прылады з костак, скуры, дрэва й іншых расьлінных матэрыялаў.

Эпоха палеаліту складаецца зь некалькіх частак:

  • ніжняга
  • сярэдняга (пэрыяд Мусьц'е)
  • позьняга, або верхняга палеаліту.

Апошнія тысячагодзьдзі эпохі маюць назву фінальнага, або канца палеаліту.

Першае зьяўленьне чалавека на тэрыторыі Беларусі было магчымым у эпоху сярэдняга палеаліту.[3]

Асноўны занятак — паляваньне на мамантаў, шарсьцістых насарогаў, паўночных аленяў і іншых жывёлаў.

Эпоха мэзаліту

Thumb
Рыбацкія прылады

Пасьля сканчэньня ледавіковай эпохі спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія насталі ў 9—8 тысячагодзьдзі да н. э., прынесьлі зьмены ў расьлінны і жывёльны сьвет. Тундравыя абшары адыйшлі на поўнач, а іх месцы занялі лясы: спачатку бярозавыя і хвойныя, затым шыракалістыя, дзе вадзілася мноства дзічыны. Шматлікія вадаёмы й рэкі спрыялі размножаньню рыб і вадаплаўных птушак. Адзначаныя перамены паўплывалі на лад жыцьця першабытнага чалавека.

Thumb
Паляўнічыя прылады

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

  • Лук са стрэламі атрымўвае шырокае выкарыстаньне й становіцца галоўнай паляўнічай зброяй. Адбываюцца істотныя зьмены ў апрацоўцы крэмяню.
  • Рыбалоўства значна пашырылася з адыходам ледавіка і са зьяўленьнем шматлікіх рэкаў і азёраў. Акрамя традыцыйнай зброі — гарпуна — людзі пачалі карыстацца іншымі рыбацкімі прыладамі: вудамі з касьцянымі кручкамі й сеткамі, плеценымі з лубяных валокнаў. Акрамя таго, выкарыстоўваліся пасткі з прутоў і выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны.
  • Больш значную ролю пачало адыгрываць зьбіральніцтва. Здабычай служыла лясная й балотная расьліннасьць, асабліва лясныя й балотныя гарэхі, а таксама ягады, грыбы і карані.
  • У эпоху мэзаліту быў пакладзены пачатак працэсу прыручэньня жывёлаў. Першай з прыручаных жывёлаў быў сабака, які стаў выдатным памагатым чалавека на паляваньні.[3]

Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху мэзаліта:[3]

  • грэнская
  • сьвідэрская
  • каморніцкая
  • кудлаеўская
  • кундская
  • яніславіцкая
  • нёманская мэзалітычная
  • сожская
Remove ads

Эпоха нэаліту

Адлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатку вытворчасьці керамікі. Зьяўленьне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагодзьдзя да н. э., а на Палесьсі — канцом 5-га тысячагодзьдзя да н. э. Пашырэньне вытворчасьці глінянага посуду першапачаткова было зьвязана з павелічэньнем ролі зьбіральніцтва.[4]

Зьмены ў жыцьцёвым ладзе тагачаснага насельніцтва:

  • каменныя прылады працы набылі большую дасканаласьць
  • распаўсюджаньне трохкутных наканечнікаў стрэлаў
  • выкарыстаньне рубячых прыладаў працы з буйных крэмянёў — макралітаў
  • адбываецца нэалітычная рэвалюцыя — пераход ад прысваяльнай формы працы, зьбіральніцтва й паляваньня, да вытворчай, разам з удасканаленьнем форм працы і зьяўленьнем новых рамёстваў.

Найбольш значнай падзеяй сталася нэалітычная рэвалюцыя, калі адбыўся пераход старажытнага насельніцтва ад прысваеньня гатункаў прыроды шляхам зьбіральніцтва, рыбацтва й паляваньня да вытворчай гаспадаркі - то бок земляробства й жывёлагадоўлі. Уяўляе сабой найбольш глыбокі й значны за ўсю гісторыю чалавецтва гаспадарчы ўздым, які выклікаў рэзкія зьмены ва ўзаемаадносінах чалавека й прыроды. Тэрмін быў распрацаваны ў 1950 годзе Г. Чайлдам.[1]

Культуры, якія насялялі беларускія землі ў эпоху нэаліта:

  • грабеньчата-накольчатай керамікі
  • верхнядняпроўская
  • днепра-данецкая
  • нарвенская
  • нёманская
  • лейкападобных кубкаў
  • шарападобных амфар
  • тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі
Remove ads

Матэрыяльная культура

Мастацтва

Пра дагістарычнае мастацтва можна даведацца толькі па захаваўшымся знаходкам каменнага век. Зьвесткі пра музычную культуру першабытных людзей можна атрымаць на аснове захаваўшызся першабытных музычных інструмэнтаў, а дадзеныя пра выяўленчае мастацтва на аснове наскальнага жывапісу, да якога адносяцца пэтрогліфы і наскальныя роспісы. Невядома, ці выконвала дагістарычнае мастацтва рэлігійную функцыю. Старажытныя людзі падчас сваіх рытуалаў выконвалі танцы, сьпявалі песьні і ігралі на розных музычных інструмэнтах.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads