Астроская друкарня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астро́ская друка́рня — друкарскі асяродак у Астрогу, заснаваны Іванам Федаровічам на сродкі князя Канстантына Васіля Астроскага ў 1577—1579 роках.
Мінуўшчына
Галоўнаю мэтаю заснаваньня друкарні ў Астрогу быў друк поўнага тэксту Бібліі царкоўнаславянскай мовай. З 1570-х рокаў Канстантын Астроскі пачаў шукаць біблійныя сьпісы і людзей вучоных, здольных рэалізаваць праект.
Каля 1574 року князь Астроскі пазнаёміўся з маскоўскім выгнаньнікам Іванам Федаровічам і запрасіў на службу да сябе. Неўзабаве Федаровіч пераехаў у Астрог. Пасьля падбору ўсіх патрэбных сьпісаў ў 1577 пачалася праца. У 1580 быў надрукаваны Новы Запавет і Псалтыр. Поўны тэкст Бібліі выйшаў 12 жніўня 1581 року. Астроская Біблія — найважнейшая кніга, надрукаваная ў Астрогу.
У 1582 року пасьля непаразуменьня з Астроскім Федаровіч вярнуўся ў Львоў, але друкарня працягвала працу. Агулам тут было надрукавана ня менш за 25 назваў кніг.
Далейшы лёс друкарні невядомы. Паводле аднае вэрсіі, яе перадалі езуітам; паводле іншае, яна стала пачаткам для друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1648 року казакі, узяўшы Астрог, спалілі касьцёл, езуіцкую калегію і друкарню.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads