Асьвейская града
форма рэльефу на тэрыторыі Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асьве́йская града́ — града на крайняй поўначы Беларусі, у Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці.
Працягнулася ад даліны ракі Сар'янка (правы прыток Заходняй Дзьвіны) на ўсход па паўднёвым беразе Асьвейскага возера да возера Белага больш як на 30 км. Града лічыцца ўсходнім адгор’ем Латгальскага ўзвышша, асноўная частка якога знаходзіцца ў межах Латвіі.
Абсалютныя вышыні да 200 м. Паўночны схіл грады ўзвышаецца над Асьвейскім возерам на 50—60 м, паўднёвы паката спускаецца да Полацкай нізіны. Узвышша сфармавалася ў час апошняга на Беларусі паазерскага зьледзяненьня, было натуральнай падпрудай старажытнага прыледавіковага возера.
Remove ads
Літаратура
- Асвейская града // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992.— 382 с. — С. 45.
- Якушка, В. П. Асвейская града // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 140.
- Физическая география Витебской области: учебное пособие / М. И. Бобрик и др. — Витебск.: Издательство УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2004. — С. 50.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads