Сар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сар (Шар, Зара), Сер (Сэр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Сар, Сара або Сера (Sarus, Saro, Serre) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснов -сар- (-сер-) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сарэйка (Сярэйка, Серака), Сарала, Сярбут, Сарвід, Сарвіла, Саргель, Саргоўд (Сарголт), Саргут, Сарман, Сармонт. Адзначаліся германскія імёны Saracho (Saricho, Serecho), Saralo, Saraboto, Sarvidis, Sarvilo, Sargeli, Saregaud, Sargood, Saraman, Sarmund (Saramund).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Szarar, Saramek, Saramon (Sarman[4])[5].
У Прусіі бытавалі імёны: Sarybod[b][7], Sarginus[7], Sarotte[c] (1412 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Maxim Sarowicz (2 траўня 1558 году)[10]; Janowi y Kasprowi Sierowiczom (20 жніўня 1612 году)[11]; Jan Sarowicz (1688 год)[12]; Zara… Zary (1744 год)[13][d].
Remove ads
Носьбіты
Сарэвічы (Sarewicz, Sorewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[25].
Шарэвічы (Szarewicz) гербу Бонча — літоўскі шляхецкі род[26].
Зарэвічы (Zorewicz) гербу Паўкозіч — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага і Ковенскага паветаў[27].
Сэровіч (Serowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Сарава, у гістарычнай Прусіі — Шаарэн.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньне іменнай асновы -сар- (-сер-, -шэр-) зь летувіскай мовы[3]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sarabod[6]
- Таксама:
- Шарыбор, Сэрбэр (адзначалася германскае імя Sarber[14]): Шарибор понесъ в Жомоит до тивуновъ (13 траўня 1561 году)[15], Сэрбэровіч (Serberowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16];
- Сервін (адзначалася старажытнае германскае імя Saruin[17]): miedzy jeziorem Serwinem (4 сьнежня 1554 году)[18];
- Сэравік: Сэровік (Serowik) і Сэравіковіч (Serowikowic) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16];
- Сарвір: на гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Сарвіры;
- Саргеда, Саргіда: Sargieda (1780 і 1787 гады), Sargida (1781 год)[19];
- Сяргінт (у гістарычным германскім арэале адзначалася імю Saragante[20]): Serginth Walentin ot Zyzmor (XVI ст.)[21];
- Сармар (адзначалася старажытнае германскае імя Saramar[17]): Krystyna Sarmar (1813 год)[22];
- Сармент: promotor Casimirus Sarment (1715 год)[23]
- Сарат (адзначалася старажытнае германскае імя Sarrat[17]): Саратовіч (Saratowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads