Асьці

італьянская камуна From Wikipedia, the free encyclopedia

Асьці
Remove ads

Асьці (па-італьянску: Asti; па-п’емонцку: Ast) — італьянскі горад, сталіца аднайменнай правінцыі П’емонту. Сталіца старажытнага рэгіёну Астэсана. Гэта чацьвертая паводле колькасьці насельніцтва грамада рэгіёну і шостая паводле плошчы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Людзі пасяліліся ў рэгіёне яшчэ ў часы нэаліту. У 124 годзе да н. э. на месьце сучаснага гораду рымляне пабудавалі тут каструм, які атрымаў назву Аста. У 89 годзе да н. э. паселішча атрымала статус калёніі, а пазьней муцыпіюму.

Thumb
Катэдра Асьці.

Горад меў вырашальнае значэньне на раньніх этапах барбарскіх нашэсьцяў, якія штурмавалі Італію ў часы падзеньня Заходняй Рымскай імпэрыі. У пачатку 402 году вэстготы ўварваліся ў паўночную Італію і наступалі на Мілян, які на той час быў сталіцай імпэрыі. Малады імпэратар Ганорыюс вымушаны быў бегчы з сталіцы. Ён накіроўваўся ў Арль, але ягоны шлях быў адрэзаны гоцкай кавалерыяй. У выніку валадар быў змушаны хавацца ў Асьце. Готы трымалі Асту ў аблозе да сакавіка. Войны спустошылі землі і зьменшылі эканамічны патэнцыял места.

Пазьней горад быў рэзыдэнцыяй герцагства Асьці. У нейкі час горад кіраваўся мясцовым біскупам. Асьці стаў адной зь першых свабодных камунаў у Італіі з правам біць уласныя манэты. Горад стаў адным з найважнейшых гандлёвых цэнтраў паміж XII і XIII стагодзьдзямі, калі ягоныя купцы разьвівалі гандаль ва ўсёй Эўропе. У прыватнасьці, камуна імкнулася атрымаць кантроль над прыбытковымі гандлёвымі шляхамі, якія вядуць на поўнач ад лігурыйскіх партоў. Горад браў удзел у войнах гвэльфаў і гібэлінаў. У 1314 годзе Асьці трапіў пад уладу караля Нэапаля Робэрта Анжу, пасьля чаго свабодная рэспубліка Асьці спыніла сваё існаваньне.

За выключэньнем некалькіх кароткіх пэрыядаў пад кіраваньнем Вісконці, Манфэрата і Сфорца, Асьці заставаўся пад кантролем Валюа. У рэшце рэшт ён беспасярэдна падпарадкоўваўся францускай кароне. Асьці быў адным з галоўных савойскіх апорных пунктаў у наступных войнах. У 1616 годзе, абложаны гішпанскім губэрнатарам Міляну, яго абараняў сам герцаг Карл Эмануіл I. У XVII стагодзьдзе места пацярпела ад пошасьці чумы. У лістападзе 1703 годзе, падчас Вайны за гішпанскую спадчыну, Асьці зноў трапіў да Францыі, але ён быў адваяваны ў 1705 годзе Віктарам Амадэем II. За часам Напалеонаўскіх войнаў Асьці зноў быў захоплены французамі. Сам Напалеон наведаў места 29 красавіка 1805 году, але быў сустрэты мяшчанамі даволі прахалодна. У 1814 годзе Асьці вярнуўся пад кіраваньне П’емонту.

Remove ads

Культура

Асьці шырока вядома сваімі вінамі, у асаблівасьці Asti Spumante. Штогод у верасьні ладзіцца адно з найважнейшых вінных конкурсаў у Італіі, пад назвай Douja d’Or. Таксама вядомы гістарычны фэстываль Паліё, адно з найстарэйшых падзеяў Італіі, якое ладзіцца ў верасьні і завяршаецца коннай гонкай безь сядла. У апошні час значнасьць набыў мясцовы фэстываль ежы і віна, дзе больш за 40 прафэсіяналаў з правінцыі Асьці прапануюць пакаштаваць свае гастранамічныя стравы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads