Афтальмалёгія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Афтальмалёгія (ад грэц. Ὀφθαλμός — «вока» і λόγος — «вучэньне») — разьдзел мэдыцыны, які вывучае анатомію і фізыялёгію органаў зроку, хваробы вачэй і распрацоўвае мэтады лячэньня і прафіляктыкі.

Гісторыя

Афтальмалёгія вылучылася з хірургіі ў асобную дысцыпліну ў XIX ст.

Вучэньне пра захворваньні вачэй пачало фармавацца ў старажытных цывілізацыях. Упершыню хваробы вачэй былі згаданыя ў зборы законаў Хамурапі (Бабілён, XVIII ст. да н. э.). Першыя папірусы Старажытнага Эгіпту, якія ўтрымліваюць зьвесткі пра вочныя хваробы, датуюцца XVII—XV стст. да н. э.

Беларусь

У 2000 годзе афтальмолягі Беларусі прынялі каля 4 млн чалавек (40% насельніцтва Беларусі), зь іх звыш 50 000 у стацыянарах. Звыш 20 000 пацыентаў прайшлі хірургічную апэрацыю. Звыш 30% заклічнікаў ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь прызналі непрыдатнымі да службы ў войску праз хваробы вачэй. На 1 студзеня 2001 году ў Беларусі налічвалася звыш 800 афтальмолягаў, зь іх каля 500 у паліклініках. Існавала звыш 1700 адпаведных ложка-месцаў у лякарнях. У прыватным парадку працавала каля 30 афтальмолягаў, якія падбіралі акуляры, лінзы, праводзілі карэкцыю зроку і разьмінку вачэй. У 99 кабінэтах каля 500 дзіцячых афтальмолягаў прымалі звыш 7 дзяцей за гадзіну кожны. 5 дзіцячых аддзяленьняў на 300 ложкаў працавалі ў стацыянарах. У спэц.школах і садах займаліся звыш 2700 дзяцей з парушэньнем зроку[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads