Аўстрыя Вена

аўстрыйскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўстрыя Вена
Remove ads

«Аўстрыя» (па-нямецку: Austria) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Вены. Заснаваны ў 1911 годзе. 24-разовы чэмпіён Аўстрыі і 27-разовы ўладальнік Кубка Аўстрыі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Карані футбольнага клюбу «Аўстрыя» прасочваюцца да крыкетнага клюбу, які паўстаў 20 кастрычніка 1910 году ў Вене. У сьнежні таго ж году крыкетны клюб быў перайменаваны ў «Аматарскі клюб Вены». Аматары здабылі тытул чэмпіёнаў Аўстрыі у 1924 годзе, а ўжо праз два гады клюб набыў назву «Аўстрыя», бо каманда стала прафэсійнай. У тым жа годзе клюб зноў стаў чэмпіёнам краіны. 1930-я гады былі аднымі з самых пасьпяховых эпохаў клюбу. «Аўстрыя» двойчы перамагла ў Кубку Мітропы ў 1933 і 1936 гады. Зоркай тагачаснай каманды быў нападнік Матыяс Зындэляр, які ў 1998 годзе быў абраны найвялікшым аўстрыйскім футбалістам усіх часоў[3].

Занядбаньне адбылося праз аншлюс Аўстрыі ў 1938 годзе. «Аўстрыя» мела мянушку «Юдэйскі клюб» (ням. Judenklub)[4]. Калі гітлераўцы дацягнуліся да краіны, шмат габрэяў гульцоў і супрацоўнікаў клюбу габрэяў былі забітыя ці былі вымушаныя ўцячы з краіны. 23 студзеня 1939 году загінуў Зындэляр пры навызначаных абставінах. За некаторы час да гэтага ён адмовіўся быў гуляць за аб’яднаную зборную Нямеччыны і Аўстрыі, спасылаючыся на траўмы і сканчэньне міжнароднае кар’еры. За час акупацыі клюб спаборнічаў у рэгіянальнай лізе, але аніколі не фінішаваў вышэй за чацьвертае месца. Яшчэ ў 1938 годзе нацысты спрабавалі націснуць на ўлады, каб яны прымусілі клюб зьмяніць сваю назву на «Остмарк». «Аўстрыя» здабыла перамогу ў чэмпіянаце Аўстрыі ў 1949 годзе і абараніла яе ў наступным годзе. Пазьней свой чарговы чэмпіёнскі трафэй каманда здабыла ў 1953 годзе. У першай палове 1960-х галоўнай зоркай каманды быў Горст Нэмэц.

Remove ads

Венскае дэрбі

Thumb
Дэрбавы матч 2010 году паміж клюбамі.

«Аўстрыя» мае спрадвечнага суперніка «Рапід». Матчы паміж камандамі маюць назву Венскае дэрбі. Абодва клубы ёсьць аднымі самых пасьпяховых і папулярных у краіне, пагатоў яны ніколі не пакідалі найвышэйшага аўстрыйскага дывізіёну. Абедзьве дружыны паходзяць з раёну Гіцынг на захадзе гораду, але з тых часоў клюбы разьехаліся. Гістарычна «Аўстрыя» разглядаецца як клюб сярэдняе клясы, а да Другой сусьветнай вайны «Аўстрыя» разглядалася, як клюб культуры кавярняў і інтэлігенцыі[5]. У гэты ж час «Рапід» традыцыйна захоўвае падтрымку рабочай клясы Вены. Два клюбы ўпершыню сустрэліся паміж сабой у матчы чэмпіянату краіны 8 верасьня 1911 году. Матч скончыўся перамогай «Рапіду» зь лікам 4:1[6]. Матчы паміж камандамі ёсьць адным з самым гуляным дэрбі ў эўрапейскім футболе пасьля Глазгаўскага дэрбі паміж «Сэлтыкам» і «Рэйнджарзам» ды Эдынбурскага дэрбі паміж «Гартсам» і «Гібэрніянам». Абодва памянёныя дэрбі належаць Шатляндыі.

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads