Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Аўстрыі па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўстрыйская Бундэсьліга (па-нямецку: Österreichische Fußball-Bundesliga) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Аўстрыі, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва краіны. Спаборніцтвы вызначаюць нацыянальнага чэмпіёна Аўстрыі па футболе, а таксама ўдзельнікаў розных эўрапейскіх кубкаў, якія праводзяцца УЭФА. Першынство лігі праводзіцца з удзелам 12 калектываў, і той клюб, які займае апошняе месца па выніках сэзону вылятае ў Другую лігу. Бундэсьліга Аўстрыі была сфармавана ў сэзоне 1974—1975 гадоў, а асобнай арганізаванай кампаніяй зьяўляецца з 1 сьнежня 1991 году. Найбольш пасьпяховымі зьяўляюцца два сталічныя клюбы, як то «Аўстрыя» і «Рапід», аднак у апошнія гады сур’ёзную канкурэнцыю ім склаў зальцбурскі «Рэд Бул».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads