БВДМ 2Т
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2Т «Сталкер» — гусенічная браняваная выведвальна-дывэрсійная машына, створаная беларускаю кампаніяй «Мінатор-Сэрвіс». БРДМ прызначана для аўтаномных апэрацыяў у глыбокім тыле: дывэрсіяў, выведкі, эвакуацыі зьбітых лётчыкаў, усталёўкі процітанкавых мінаў у нечаканых месцах, раптоўных нападаў на аўтакалёны.
Remove ads
Асаблівасьці канструкцыі
Машына першапачаткова распрацоўвалася з улікам патрабаваньняў высокае мабільнасьці, малапрыкметнасьці, абароненасьці й добрае ўзброенасьці. Дызэльны рухавік з гідрамэханічнай трансмісіяю забясьпечвае максымальную хуткасьць да 95 км/г. У канструкцыі 2Т «Сталкер» скарыстаны матэрыялы, якія зьніжаюць прыкметнасьць у радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах.
БРДМ валодае шырокім арсэналам, які дазваляе эфэктыўна рэалізаваць розныя мэты. Сыстэма кіраваньня агнём уключае двухканальную аглядна-прыцэльную прыладу зь лязэрным далямэрам, якая забясьпечвае пошук, выяўленьне й суправаджэньне мэтаў у пасіўным рэжыме ў дзённых і начных умовах.
Выведвальнае абсталяваньне 2Т «Сталкер» уяўляе сабою шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс, які забясьпечвае аўтаматычную сэлекцыю й суправаджэньне рухомых мэтаў, лязэрнае й аптычнае вызначэньне адлегласьці да аб'екту, аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласьць.
Узбраеньне
Абсталяваньне й узбраеньне машыны 2Т мясцуецца на высокамабільным хуткасным гусенічным шасі.
Узбраеньне машыны складаецца з:
- стабілізаванай 30-мм гарматы
- спаранага 7,62-мм кулямёту
- дзьвюх высоўных пускавых ўсталёўкі, на кожнае зь якіх могуць быць усталяваны па дзьве процітанкавыя альбо зэнітныя ракеты
- аўтаматычнага 30-мм гранатамёту
Сыстэма кіраваньня агнём дазваляе весьці адначасовы абстрэл двух аб’ектаў, напрыклад, бранявога аб’екту — процітанкаваю ракетаю й жывое сілы — гранатамётам.
Выведка
Выведвальнае абсталяваньне машыны ўяўляе сабою прынцыпова новы шматканальны кругласутачны оптыка-электронны комплекс.
Выведвальны комплекс машыны забясьпечвае:
- аўтаматычную сэлекцыю й суправаджэньне рухомых аб’ектаў
- лязеэрнае й аптычнае вызначэньне адлегласьці да аб’екту
- аўтаматычную перадачу выведдадзеных на вялікую адлегласьць
Запас боепрыпасаў, паліва, вады й прадуктаў сілкаваньня забясьпечвае працяглую аўтаномную баявую працу машыны й экіпажу ў адрыве ад тылоў і базаў забесьпячэньня.
Акрамя боепрыпасаў асноўнага ўзбраеньня, на машыне прадугледжана месца для сховішча мінаў для ручнога мінаваньня пры правядзеньні дывэрсыйных апэрацыяў і кантэйнераў для адмысловага абсталяваньня.
Мабільнасьць
Высокія манеўраныя й хуткасныя парамэтры машыне забясьпечваюць дызэльны рухавік, гідрамэханічная трансмісія, гідрааб’ёмны мэханізм заваротку й гідрапнэўматычная падвеска.
Машына ўпэўнена бярэ ўсе натуральныя і адмыслова створаныя перашкоды, зьдзяйсьняе дзесяцімэтровыя скачкі на трамплінах. Пры гэтым экіпаж адзначае незвычайна нізкі для бранятанкавае тэхнікі ўзровень нагрузкаў і ўнутранага шуму. Фізычныя нагрузкі пры кіраваньні машыны — на ўзроўні сучаснага легкавога самаходу. Манеўраваньне машыны заднім ходам ажыцьцяўляецца з дапамогаю тэлевізійнае сыстэмы задняга агляду.
Браня
На машыне прадугледжана шматузроўневая сыстэма абароны. У першую чаргу, гэта хуткасьць і манеўранасьць. Затым зьніжэньне прыкметнасьці ў радыёлякацыйным, цеплавым і аптычным дыяпазонах. Так, для памяншэньня прыкметнасьці ў радыёлякацыйным дыяпазоне корпус машыны мае адмысловую форму й выкананы з ужываньнем адмысловых матэрыялаў і пакрыцьцяў. Адным зь мерапрыемстваў па зьніжэньні цеплавое прыкметнасьці зьяўляецца выкарыстаньне беспадсьветляных прыбораў начнога бачаньня.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Артыкул на сайце «Альтэрнатыўная гісторыя»
- Дэталёвае апісаньне машыны
- Беларускі стэлс-танк 2Т «Сталкер» ідэальная зброя для баёў у пустэльні
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads