Мінатор-Сэрвіс
беларускае вайсковае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мінатор-Сэрвіс» — прадпрыемства Беларусі, разьмешчанае ў Менску й якое займаецца распрацоўкаю, вытворчасьцю, мадэрнізацыяю, рамонтам і абслугоўваньнем баявых гусенічных машынаў, а таксама пастаўкаю запасных часткаў для апошніх.
Зьяўляецца адным зь вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны[1]. Па ўласнай заяве «Мінатор-Сэрвіс», на сёньняшні дзень яно зьяўляецца адзіным беларускім прадпрыемствам, якое выконвае сэрыйны рамонт і абслугоўваньне ваеннае тэхнікі па замове Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі.
Remove ads
Прадукцыя
Распрацоўка
- БРДМ 2Т — баявая выведвальная машына/лёгкі танк.
- ТГМ 3Т — хуткаходнае гусенічнае шасі.
- ИМТ-72 — імітацыйны макет танку Т-72.
- ТМПК — транспартная машына пярэдняга краю на базе МТ-Ілбу.
- ППМП — перасоўны пункт медыцынскае дапамогі на базе МТ-Ілбу.
- ГЛ-120 — самаходны мінамёт на базе МТ-Ілбу.
- ТЗМ-122 — транспартна-зараджалая машына на базе МТ-Ілбу.
- МТП-300Т — машына тэхнічнае дапамогі.
- БМ-30 — аднамесны баявы модуль.
- СТК-59ГМС — перасоўны зварачна-тэхналягічны комплекс на базе АТС-59Г.
- Машына тэхнічнае дапамогі
Мадэрнізацыя
- Мадэрнізацыя БТР-70 і стварэньне машынаў на яго базе.
- Мадэрнізацыя БТР-50ПК, БТР-50ПУ і ПТ-76.
- Мадэрнізацыя ЗСУ-23-4 «Шылка».
Запчасткі
Прадпрыемства вырабляе запасныя часткі для наступных машынаў і сыстэмаў:
- Танкаў ПТ-76, Т-54/55, Т-62 і Т-72.
- БМП-1 і БМП-2.
- Бронетранспарцёраў БТР-50, БТР-60, БТР-70 і БТР-80, MT-ЛБ і MT-Ілбу.
- Артылерыйскіх цягачоў АТС-59 і АТС-59Г.
- Грузавых самаходаў ЗІЛ-130, ЗІЛ-131, МАЗ-543, Урал-375.
- Пантонных сыстэмаў ГСП і ПТС-М.
- Радыёлякатараў.
- ЗСУ-23-4 «Шылка», ЗРПК 2К22 «Тунгуска», ЗРК «Волга», «Нява»/«Печора», «Куб» і «Страла-10».
Remove ads
Удзел у выставах
- IDEX-1999
- МАКС-1999
- IDEX-2001
- MILEX-2001
- IDEX-2003
- SOFEX-2004
- MILEX-2005
- MILEX-2007
- MILEX-2009
- ВТТВ-Омск-2009
Санкцыі
У 2022 годзе прадпрыемства трапіла у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а таксама ў санкцыйныя сьпісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зэляндыі, Швайцарыі, Украіны, Эўрапейскага Зьвязу ды Японіі[2].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads