Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі
арганізаванае моладзевае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі рэспубліка́нскі саю́з мо́ладзі (БРСМ) — арганізаванае моладзевае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У структуру БРСМ ўваходзіць піянэрская(ru) арганізацыя БРПА.
Remove ads
Мэты
Дэкляраваныя мэты БРСМ — стварэньне ўмоваў для ўсебаковага разьвіцьця моладзі, раскрыцьця яе творчага патэнцыялу, садзейнічаньне разьвіцьцю ў Рэспубліцы Беларусі грамадзянскага грамадзтва, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасьцях беларускага народу.[4]
Утварэньне
6 верасьня 2002 г. супольны аб’яднаўчы Зьезд БСМ і БПСМ абраў 1-м сакратаром Аляксандра Нахаенку, які дагэтуль быў дырэктарам дэпартамэнта па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[5]. Паводле 1-га артыкула Статуту, «Грамадзкае аб’яднаньне „Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ створана шляхам зьліцьця ГА „Беларускі патрыятычны саюз моладзі“ і ГА „Беларускі саюз моладзі“, зьяўляецца правапераемнікам Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі — Саюз моладзі Беларусі»[6].
Remove ads
Удзел і структура

Сябрам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусі, асоба без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія стала жывуць у Рэспублікы Беларусь, калі ім больш за 14 і менш за 31 год, калі яны прызнаюць Статут і праграмныя дакумэнты ГА «БРСМ».
Найвышэйшым органам ГА БРСМ зьяўляецца Зьезд. Ён прымае рашэньні па любых пытаньнях дзейнасьці арганізацыі. Кіроўным органам зьяўляецца Цэнтральны камітэт, які каардынуе дзейнасьць паміж зьездамі. У склад Цэнтральнага камітэта ўваходзяць бюро і сакратарыят. Найвышэйшым кантрольным органам зьяўляецца Цэнтральная кантрольная камісія, якая кантралюе выкананьне Статуту, рашэньняў Зьездаў, канфэрэнцый, выбарных органаў і ажыцьцяўляе штогадовую праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасьці арганізацыі. Узначальвае Цэнтральную кантрольную камісію старшыня, кіруючы орган Цэнтральнай кантрольнай камісіі — бюро. Аналягічную структуру маюць абласныя, раённыя ды гарадзкія арганізацыі, у якіх найвышэйшым органам зьяўляюцца адпаведныя канфэрэнцыі. У менскі гарадзкі камітэт таксама ўваходзяць галіновыя камітэты ГА «БРСМ».[7]
Сымболіка
Сымболікай ГА «БРСМ» зьяўляюцца двухбаковы сьцяг і эмблема. На іх залатымі літарамі пішуць назву арганізацыі. У якасьці фону выкарыстоўваюць чырвоны і зялёны колеры адпаведна дзяржаўнаму сьцягу Рэспублікі Беларусі. Часткова лагатып і структура паўтарае Камсамол.
Дзейнасьць
Дзейнасьць БРСМ галоўным чынам падобная да дзейнасьці Савецкага Камсамолу. Большасьць акцый БРСМ накіравана на папулярызацыю беларускага патрыятызму. Яны заключаюцца ў цырымоніях ускладаньня вянкоў на помніках і мэмарыялах па ўсёй краіне. Сябры БРСМ таксама дораць кветкі вэтэранам Вялікай Айчыннай вайны ў Дзень перамогі, у знак падзякі за іхнюю службу. Сябры БРСМ таксама ўдзельнічаюць у акцыі «За Беларусь!». БРСМ удзельнічае ў спаборніцтвах па футболе, хакеі і плаваньні. Бярэ ўдзел у лёгкаатлетычных кросах. Таксама арганізуюцца спартовыя спаборніцтвы паміж самімі сябрамі арганізацыі і з удзелам сяброў аналягічных арганізацыяў з-за мяжы. БРСМ арганізуе канцэрты, брала ўдзел у арганізацыі конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь-2004». БРСМ арганізуе будаўнічыя атрады, якія ўпершыню зьявіліся яшчэ ў Савецкім Саюзе.
Remove ads
Фінансаваньне
13 студзеня 2003 г. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы ГА «БРСМ», якім прадугледжваліся:
- улучэньне яго кіраўнікоў у склад калегіяў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
- рамонт будынку сядзібы аб’яднаньня за кошт урадавых сродкаў;
- утрыманьне мясцовых аддзяленьняў БРСМ коштам выдаткаў каштарысаў мясцовых органаў улады.
3-і пункт указу прызначаўся «для службовага карыстаньня» і не публікаваўся[8].
Асноўнае фінансаваньне БРСМ атрымлівае зь дзярж.бюджэта, але падтрымку БРСМ аказваюць і зь мясцовых бюджэтаў. Падрабязнай інфармацыя аб тым, на што трацяцца ўсе гэтыя грошы БРСМ не падае. Аднак можна з упэўненасьцю сказаць: выхад на самафінансаваньне БРСМ у аглядным будучым не пагражае.[9] Хаця яшчэ ў сакавіку 2009 году А.Лукашэнка ставіў перад БРСМ задачу пераходу на самаакупальнасьць да 2010 году.[9]. У 2011 годзе БРСМ атрымае фінансаваньне 20,5 млрд руб. (6,6 млн даляраў ЗША) — гэта 98% усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў краіне[10].
Фінансаваньне БРСМ зь дзяржаўнага бюджэту:
- 2005 год — 5,26 млрд руб.
- 2006 год — 7,74 млрд руб.
- 2007 год — 10,15 млрд руб.
- 2008 год — 13,12 млрд руб.
- 2009 год — 17,54 млрд руб.
- 2011 год — 20,5 млрд руб.
Remove ads
Міжнароднае супрацоўніцтва
Крытыка
Ня рэдкія выпадкі прымусовага «загону» ў БРСМ[11].
Міжнародныя санкцыі
У чэрвені 2024 году БРСМ ды першага сакратара яго ЦК Аляксандра Лук’янава дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[12]. У ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швайцарыя[13], Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Малдова, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads