БТР-60

From Wikipedia, the free encyclopedia

БТР-60
Remove ads

БТР-60 — савецкі бронетранспартэр, створаны ў 1956—1959 роках для забесьпячэньня мотастралковых падразьдзяленьняў і замены састарэлага БТР-152, ад якога ён адрозьніваўся значна лепшай праходнасьцю, што дазваляла ў баявых умовах рухацца разам з танкамі па перасечанай мясцовасьці, а таксама здольнасьцю плаваць. БТР-60 тасама меў назву БТР-60П, але яны зрэдку выкарыстоўвалася. БТР-60 стаў першым у сэрыі савецкіх колавых чатырохвосных бронетранспартэраў, разьвіцьцё й вытворчасьць якой працягваецца дагэтуль. БТР-60 вырабляўся сэрыйна, неаднаразова дапрацоўваўся, з 1960 па 1976 на Горкаўскім аўтамабільным заводзе, затым на Курганскім заводзе колавых цягачоў (КЗКЦ) да 1987 року. Усяго было выпушчана, па розных зьвестках, ад 10 000 да 25 000 машын. Таксама вырабляўся па ліцэнзіі ў Румыніі, пад пазначэньнем TAB-71.

Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...

Быў асноўным бронетранспартэрам савецкіх мотастралковых частак у 1960-я рокі, у 1970-я — 1980-я быў у асноўным выціснуты БТР-70 і БТР-80. Прымяняўся савецкімі войскамі ў шэрагу ўзброеных канфліктаў, у тым ліку ў Аўганскай вайне й вайсковым уварваньні ў Чэхаславаччыну ў 1968 року. Пастаўляўся як СССР, так і Румыніяй у дзясяткі іншых краінаў, прымяняўся ў мностве рэгіянальных канфліктаў і, нягледзячы на паступовую замену больш сучаснай тэхнікай, на 2007 рок усё яшчэ знаходзіцца на ўзбраеньні прыкладна 47 краінаў сьвету.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads