Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне

комплекс арганізацыйна-прававых мер падчас вайны на ўсходзе Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Антытэрарысты́чная апэра́цыя ва Ўкраі́не (скарочана АТА) — рэакцыя Ўкраіны на пашырэньне расейскага ўварваньня з Крыму, дзе яно адбывалася з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 году[1], на ўсходнія вобласьці Ўкраіны дывэрсійнымі падразьдзяленьнямі расейскага войска[2]. Само ўварваньне пачалося з захопу адміністрацыйных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцях. Суправаджалася перакідам некалькіх дзясяткаў тысячаў расейскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай пад выглядам вучэньняў. Пасьля іх сканчэньня расейскія войскі засталіся на мяжы замест вяртаньня ў месцы сталага знаходжаньня[3]. Уварваньнем з захопленых на ўсходзе земляў кіраваў палкоўнік ФСБ і Галоўнай разьведвальнай управы (ГРУ) Расеі Ігар Гіркін зь мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Ўкраіну з Масквы[4].

Да прыкладна сярэдзіны лета 2014 году кантраляваныя сэпаратыстамі часткі Данецкае й Луганскае вобласьцяў судакраналіся між сабою, такім чынам, сэпаратысты кантралявалі пэўны ўчастак адміністрацыйнае мяжы дзьвюх вобласьцяў і мелі калідоры між тэрыторыямі, кантраляванымі г. зв. ДНР і ЛНР. Але паводле стану на 28 ліпеня сілы антытэрарыстычнай апэрацыі зладзілі пасьпяховы наступ на Дзябальцава й Тарэз і аднавілі канстытуцыйны лад на ўчастку адміністрацыйнае мяжы, кантраляванай сэпаратыстамі, чым самым адрэзалі іх групоўкі адна ад адной[5].

Паводле зьвестак міністэрства абароны Ўкраіны з пачатку правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны тэрыторыя, кантраляваная сэпаратыстамі, зьменшылася прыкладна на тры чвэрці[6]. Як адзначае камандзір добраахвотнага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка, большасьць населеных пунктаў усходу Ўкраіны, дзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны, былі пакінутыя баевікамі ня ў выніку ўцёкаў, а мэтанакіравана[7]. Разам з тым, пачынаючы зь верасьня гэтага ж году адзначаны наступ сэпаратыстаў і павелічэньне кантраляванай імі тэрыторыі, якая паводле сваіх маштабаў вярнулася да межаў паводле стану на блізу сярэдзіны вясны.

У канцы траўня 2015 году адзін зь лідэраў узброеных тэрарыстычных прарасейскіх арганізацыяў Алег Цароў заявіў аб прыпыненьні праекту аб’яднаньня кантраляваных сэпаратыстамі тэрыторыяў у новае ўтварэньне пад назовам «Новарасея» з прычыны, на ягоную думку, пярэчаньня гэтага праекту папярэднім Менскім пагадненьням. Пазьней тую ж інфармацыю пацьвердзіў самаабвешчаны кіраўнік Міністэрства замежных справаў тэрарыстычнае групоўкі ДНР Аляксандар Кофман, паводле сьцьверджаньняў якога праект «Новарасеі» быў згорнуты праз тое, што «ягоныя прыхільнікі ў Харкаве і Адэсе былі здушаны… Кіевам», а прарасейскія хваляваньні ў першых двух местах пачаліся «раней за належнае», пасьля чаго прарасейскія выступы ў гэтых мясцовасьцях былі здушаны. На ягоную ж думку, праект Новарасеі спынены сэпаратыстамі «да росту новае палітычнае эліты, здольнай узначаліць рух», а «Данецкая рэспубліка» ня прыйдзе з сэпаратысцкімі намерамі ў Харкаў, Дняпро і Адэсу, калі «жыхары [памянёных гарадоў] лічаць, што Данецкая рэспубліка мусіць прыйсьці туды і вызваліць іх ад гнету хунты»[8].

16 сакавіка 2018 году ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка паведаміў падчас выступленьня перад вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці пра сканчэньне Антытэрарыстычнай апэрацыі. Парашэнка назваў вынікам АТА вызваленьне 2/3 захопленага Данбасу: «Нашы гераічныя сілы ўтрымалі вызваленыя Славянск, Марыюпаль, Севераданецк, Краматорск, Канстанцінаўку, аднавілі там дзяржаўны сувэрэнітэт»[9].

Remove ads

Памяць

1 жніўня 2017 году ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads