БТР-80

From Wikipedia, the free encyclopedia

БТР-80
Remove ads

БТР-80 — баявая колавая плывучая машына, прызначаная для транспартаваньня асабовага складу мотастралковых падразьдзяленьняў і іх агнявой падтрымкі, у тым ліку й ва ўмовах ужываньня зброі масавай паразы. БТР-80 мае кампаноўку з разьмяшчэньнем аддзяленьня кіраваньня ў лабавой, сумеснага дэсантнага й баявога ў сярэдняй, а маторна-трансьмісійнага ў кармавой частцы корпусу. Пры стварэньні машыны былі ўлічаны недахопы БТР-70, якія выкрыліся пад час эксплюатацыі апошняга ў Аўганістане. Бронетранспартэр абсталяваны дзесяцьцю пасадкавымі месцамі для разьмеркаваньня аддзяленьня ў складзе камандзіра аддзяленьня, мэханіка-кіроўцы, наводчыка й сямі мотастралкоў. У вежы бронетранспартэра месьціцца кулямётная ўстаноўка, якая складаецца з 14.5-мм і 7,6-мм кулямётаў. БТР-80 — чатырохвосная васьміколавая машына з усімі вядучымі коламі, здольная рухацца з танкамі, пераадольваць акопы, траншэі й водныя перашкоды. Бронетранспартэр валодае сыстэмаю запуску дымавых гранат для стварэньня дымавых завес з мэтаю маскаваньня.

Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...
Remove ads

Гісторыя

Мадыфікацыі

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads