Бабіна каша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ба́біна ка́ша — у беларусаў абрадавая страва на радзінах.

Хуткія факты Паходжаньне, Распаўсюджаныя складнікі ...

Каша з прасяных, ячных або грэцкіх крупаў на малацэ, зь яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец сьвяточнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Пасьля «торгу» гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госьця. Ён разьбіваў гаршчок на шчасьце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашы па традыцыі ў гаршчку падаюць цукеркі, печыва і іншыя стравы.

Remove ads

Літаратура

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Таццяна Кухаронак, праект «Наша ежа».

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads