Масла

малочны прадукт From Wikipedia, the free encyclopedia

Масла
Remove ads

Ма́сла[1] — харчовы канцэнтрат малочнага тлушчу.

Хуткія факты Падкляса ад, Дата заснаваньня / стварэньня ...

Вызначаецца павышанай жывільнай каштоўнасьцю і калярыйнасьцю (каля 3 мэгаджоўляў на 100 грамаў). У залежнасьці ад віду мае ад 50% да 98% тлушчу і ад 1% да 20% вільгаці. Таксама ўлучае бялкі, малочны цукар, фасфатыды(en), тлушчарастваральныя вітаміны А, D і Е[2] і шкодныя транс-тлушчы(en) і халестэрын. Улетку мае жаўцейшае адценьне ў выніку сьвежасьці ўжыванай малакакормячымі сысунамі травы, узімку адпаведна наадварот — сьвятлейшае адценьне[3].

Thumb
Распакаваны кавалак масла ў 250 грамаў (2008 г.)
Remove ads

Віды і гатункі

Віды (паводле складу):

  • Салодкае. Са сьвежых пастэрызаваных вяршкоў.
  • Кіслае. З заквашаных малочнакіслымі бактэрыямі вяршкоў.
  • Салёнае. З даданьнем кухоннай солі.
  • Дэсэртнае. Са смакавымі і пахучымі напаўняльнікамі: мядовае, шакаляднае (ванілін, какава і цукар) і фруктовае (сок і цукар)[2].
  • Сухое. З масавай доляй вільгасьці да 6% дзякуючы выпарваньню (высушваньню) вады.
  • Адноўленае. Сумесь сухога масла і вады.
  • Рэкамбінаванае. Зь вяршкоў ад малака рознай тлустасьці і малочнага бялку.
Thumb
Топленае масла (2007 г.)

Гатункі (паводле тлустасьці):

  • Чайнае (Дзісенскае, «Галшцінскае»). 50% тлушчу. З увядзеньнем абястлушчанага малака і масьлёнкі[3].
  • Бутэрброднае. 61,5% тлушчу. З увядзеньнем масьлёнкі для паніжэньня калярыйнасьці і павышэньня пажыўнасьці.
  • Сялянскае. 72,5% тлушчу.
  • Аматарскае. 78% тлушчу.
  • Традыцыйнае (Валагодзкае(ru)). 82,5% тлушчу.
  • Топленае(en). 98% тлушчу, то бок ачышчаны малочны тлушч[2].
Remove ads

Выраб

Thumb
Зьбіваньне вяршкоў у масла ручным міксэрам (2006 г.)

Для вырабу 1 кг масла патрабуецца каля 30 літраў малака[3]. Зыходную сыравіну атрымліваюць сэпараваньнем малака ў сэпаратарах. Затым масла вырабляюць шляхам зьбіваньня або пераўтварэньня вяршкоў. Пры масларобстве вяршкі сярэдняй тлустасьці (30%—45%) папярэдне пастэрызуюць, хутка ахаладжаюць, вытрымліваюць у адмысловых ёмістасьцях і зьбіваюць у маслапрыгатавальніках. Пры спосабе пераўтварэньня папярэдне пастэрызаваныя вяршкі высокай тлустасьці (83%—85%) падаюць пад ціскам у маслаўтваральнік, дзе яны хутка ахаладжаюцца пры жвавым мэханічным перамешваньні. У выніку адбываецца крышталізаваньне малочнага тлушчу. У масларобстве выкарыстоўваюць паточныя лініі з адпаведным абсталяваньнем[4].

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
«Выраб масла ў хляве» (1664 г., Ян Спаньерт)

Выраб масла згадваецца са Старажытнасьці ў Бібліі і паэмах Гамэра (8 стагодзьдзе да нараджэньня Хрыстова). Спачатку выкарыстоўвалася ў абрадах і ў якасьці лека. У ежу пачало ўжывацца ў Паўднёвай Эўропе, адкуль з 12-га стагодзьдзя яго сталі вывозіць у іншыя часткі сьвету[4].

У 1999 г. 5 найбольшымі вытворцамі масла ў сьвеце былі: ЗША, Нямеччына, Францыя, Расея і Польшча. Паводле вырабу масла на душу насельніцтва найбольшыя паказьнікі ў сьвеце мелі 5 краінаў Эўропы: Фінляндыя (10 кг), Нідэрлянды (8,7 кг), Францыя (7,8 кг), Аўстрыя (7,6 кг) і Нямеччына (6 кг)[5].

Беларусь

Thumb
Хатняя маслабойка (2009 г.; Гарадоцкі раён, Беларусь)

Малако перапрацоўвалі на масла ў Беларусі са Старажытнасьці ў хатніх умовах. У 1800-х гг. у маёнтках шляхты зьявіліся масларобныя прадпрыемствы. З 1850-х гг. узьніклі адмысловыя прамысловыя прадпрыемствы. У 1912 г. маслазаводы Беларусі вырабілі 139 тонаў масла. У 1920-х гг. у Беларускай ССР разьвілася агульнакраёвая масларобная прамысловасьць. За 1920—1939 гг. у БССР пабудавалі каля 50 маслазаводаў. У 1940 г., пасьля ўзьяднаньня з Заходняй Беларусьсю ў верасьні 1939 г., у БССР дзейнічала звыш 100 маслазаводаў, зь іх меншасьць была мэханізаванай. У 1998 г. 5 найбольшымі маслазаводамі Беларусі былі: Капыльскі (Менская вобласьць), Карэліцкі (Гарадзенская вобласьць), Дубровенскі (Віцебская вобласьць), Круглянскі і Хоцімскі (Магілёўская вобласьць)[5].

У 1995 годзе масла было галоўным вывазнам харчом Беларусі, паводле Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі аб'яднаных народаў (ХСА; Італія)[6]. За 1998 г. у Беларусі вырабілі 74,2 тыс. тонаў масла (47% ад аб’ёму 1990 г.)[5]. У 2015 г. Беларусь узьнялася на 3-е месца ў сьвеце паводле экспарта масла параўнальна з 5-м месцам у сьвеце ў 2014 годзе[7].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads