Богушы

былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Богушы (таксама — Багуша́[1]) — былая вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Прыпяці, за 3 км на паўднёвы захад ад Рычова, непадалёку ад Бярэжцаў. Богушы ўваходзілі ў склад Рычоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1922 годзе паўз самую вёску пралегла дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і СССР. Яна і вырашыла лёс, як вёскі так і яе жыхароў.

На момант пачатку калектывізацыі Богушы былі невялікай лясной вёскай, у якой налічвалася ўсяго восем хатаў. Амаль усе жыхары насілі прозьвішча Богуш. У 1931 гадзе, у разгар барацьбы з «шпіёнаманіяй», арыштавалі ўсіх мужчынаў вёскі. Празь некаторы час былі выселены жанчыны і дзеці. Пакінулі толькі сям’ю Юзэфа Ўчкурніса.

Адным зь першых быў арыштаваны Браніслаў Богуш. Яго расстралялі ў Жыткавічах. Рэпрэсіямі кіраваў Станіслаў Богуш, старшыня мясцовага сельскага савету. Разам з нкусаўцамі ён арыштаваў свайго старэйшага брата Адама. Але ў свой час забралі і яго. Пасьля некалькіх гадоў зьняволеньня і турмаў у 50-гадовым узросьце 21 ліпеня 1938 году быў расстраляны ў Мазыры Адам Богуш. Лёс астатніх невядомы, але можна не сумнявацца, што большасьць богушцаў загінула.

Вёска Богушы так і не аднавілася.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads