Сельсавет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі, мэханічна перанесеная з савецкіх часоў, а таксама ў Расеі (у некаторых рэгіёнах). Традыцыйная беларуская назва адпаведнай адміністрацына-тэрытарыльянай адзінкі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — староства[1][2].

Remove ads

Этымалёгія

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» ёсьць запазычаньнем з расейскага «совет», «советовать»[3].

Беларусь

Падзел на сельсаветы ўводзіўся пастановай ЦВК БССР ад 7 ліпеня 1924 году. Такі падзел застаўся ў Беларусі па распадзе СССР.

Сельсаветы ўваходзяць у склад раёнаў, аб’ядноўваючы на сваёй тэрыторыі некалькі сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіцца ў аграгарадку, а пры яго адсутнасьці — у іншым населеным пункце на тэрыторыі сельсавету. Органам улады на тэрыторыі сельсавету зьяўляецца сельскі Савет народных дэпутатаў. На 1 лютага 2008 году ў Беларусі налічвалася 1465 саветаў дэпутатаў[4].

На 10 траўня 1922 году ў Беларускай ССР налічвалася 2051 сельсаветаў[5], на 1 студзеня 1925 году — 3405 сельсаветаў[5], на 2 студзеня 1925 году — 1202 сельсаветаў[6], на 1 студзеня 1926 году — 1202[7], на 1 студзеня 1927 году — 1661 сельсаветаў[8], на 1 студзеня 1930 году — 1446[5], на 15 лістапада 1930 году — 1440[9], на 15 лістапада 1931 году — 1418[10], на 1 ліпеня 1932 году — 1417[11], на 15 ліпеня 1934 году — 1427[12][5], на 15 жніўня 1935 году — 1472[13], на 1 кастрычніка 1938 году — 1420[14], на 1 сакавіка 1939 году — 1420[15], на 1 траўня 1940 году — 1398[16], на 1 студзеня 1941 году — 2808[17], на 1 студзеня 1947 году — 2522[18][19], на 1 траўня 1949 году — 2521[20], на 1 студзеня 1951 году — 2521[21], на 2 сьнежня 1953 году — 2520[22], на 1 сакавіка 1954 году — 2520[5][23], на ліпень 1954 году — 1923[22], на 1 студзеня 1959 году — 1881[24], на 1 студзеня 1964 году — 1528[5], на 1 студзеня 1965 году — 1521[25], на 7 студзеня 1965 году — 1520[5], на 1 ліпеня 1967 году — 1544[5], на 1 студзеня 1968 году — 1506[26], на 1 студзеня 1980 году — 1506[27], на 1 студзеня 1981 году — 1506[28], на 1 студзеня 1982 году — 1507[28], на 1 студзеня 1983 году — 1506[28], на 1 студзеня 1984 году — 1506[28], на 1 студзеня 1985 году — 1506[28], на 1 студзеня 1986 году — 1506[29], на 1 студзеня 1987 году — 1502[30], на 1 сьнежня 1988 году — 1482[31], на 1 студзеня 1991 году — 1480[5].

На 1 кастрычніка 1994 году ў Беларусі налічвалася 1448 сельсаветаў[32], на 1 студзеня 1999 году — 1456[33], па іншых зьвестках — 1506[34], на 1 студзеня 2003 году — 1427[35], на 1 студзеня 2004 году — 1439[36], на 1 кастрычніка 2004 году — 1390[37], на 1 студзеня 2007 году — 1446 (уключаючы і пасялковыя саветы)[38], на 1 студзеня 2008 году — 1358[39], на 14 кастрычніка 2009 году — 1345[40], на 1 студзеня 2010 году — 1346[41], на 1 студзеня 2011 году — 1295[42], на 1 студзеня 2012 году — 1273 (не ўключаючы пасялковыя саветы)[43]/1292 (уключаючы пасялковыя саветы)[44], на 1 студзеня 2013 году — 1280[45], на 1 студзеня 2014 году — 1162 (не ўключаючы пасялковыя саветы)[46]/1214 (уключаючы пасялковыя саветы)[47], на 1 студзеня 2015 году — 1159[48], на 1 студзеня 2016 году — 1163[49], на 1 студзеня 2017 году — 1164[50], на 1 студзеня 2018 году — 1156[51], на 1 студзеня 2019 году — 1151[52].

Remove ads

Дадатковыя зьвесткі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads