Бадзі Гай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж «Бадзі» Гай (па-ангельску: George «Buddy» Guy;, нар. 30 ліпеня 1936) — амэрыканскі блюзавы музыка, пяціразовы пераможца прэміі «Грэмі».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пачаў граць на гітары ў 13 год. Напачатку 1950-х пераехаў у Батон-Руж, дзе выступаў разам зь мясцовымі вакальнымі гуртамі. Часьцяком з-за сваёй сарамлівасьці выступаў сьпіною да залі, што не перашкодзіла яму мець свой асабісты рэпертуар. У 1957 годзе пераяжджае ў Чыкага. Тамака атрымаў падтрымку славутага музыкі Мадзьдзі Ўотэрса.
Запісаў два сынгла на невялікай гукапіснай кампаніі, Гай пачаў працаваць з кампаніяй Chess Records, дзякуючы гэтаму ў 1967 годзе была выдадзена кружэлка «I Left My Blues in San Francisco» ("Я пакінуў свой блюз у Сан-Францыска"). Выступаў разам з Мадзьдзі Ўотэрсам, Хаўлін Вульф (Howlin' Wolf), Літтл Ўолтэр (Little Walter) і сьпявачкай Кока Тэйлар (Koko Taylor). У 1960-я ўтварыў дуэт з Джуніёрам Ўэлсам (Junior Wells). Дзякуючы гэтаму пабачылі сьвет некалькі кружэлак.
Напрыканцы 60-х папулярнасьць блюзу пачала паніжацца, у выніку Бадзі Гай вымушаны быў зарабляць на іншых працах. Яго кар’ера пайшла ў гору напрыканцы 1980-х — калі пачалася хваля адраджэньня цікавасьці да блюзу. Ён удзельнічаў у канцэртах Эрыка Клэптана, а запісаны ў 1991 годзе альбом Damn Right, I’ve Got the Blues дазволіў атрымаць яму першую прэмію «Грэмі». Пазьней ён яшчэ 4 разы быў ўганараваны гэтай прэміяй.
У 2003 годзе атрымаў Нацыянальны мэдаль ЗША ў вобласьці мастацтва.
У 2005 годзе Бадзі Гай быў унесены ў Залю славы рок-н-ролу[1]. Часопіс Rolling Stone унёс яго ў сьпіс 100 найлепшых гітарыстаў сьвету на 30-ы радок[2]. Ён таксама зьяўляецца ўласьнікам блюзавага клюбу ў Чыкага.
Remove ads
Кружэлкапіс
|
|
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads