Бакшты (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бакшты — вёска ў Беларусі. Цэнтар Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 827 чал. (1999).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў хроніках крыжакоў XIV ст. У 1387 г. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла перадаў Бакшты Віленскаму эпіскапству. Пры вялікім князю Вялікага княства Літоўскага і каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку (1440—1492) належалі Кежгайлам. У 1627 г. сяляне скардзіліся на мясцовага ксяндза Кеўля, які іх крыўдзіў, уводзіў цяжкія чыншы і іншыя падаткі.

У XIX — пачатку XX стагодзьдзя цэнтар воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1845 г. заснавана народнае вучылішча (у 1861 г. 2 выкладчыкі, 64 вучні, бібліятэка). У 1861 г. у сяле 325 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1866 г. 83 двары, 918 жыхароў, 2 царквы, сынагога, школа, багадзельня, заезны двор, 2 карчмы. Паводле перапісу 1897 г. 1403 жыхароў, царква, малітоўны дом, вучылішча, 3 хлебазапасныя крамы, піцейныя дамы. У 1909 г. 102 двары, жыхароў, 915 дзесяцінаў зямлі.

У 1-ю сусьветную вайну з 1915 г. Бакшты захапілі германскае войска.

У 1921—1939 гг. цэнтар гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 110 двароў, 497 жыхароў, у засьценку Бакшты 9 двароў, 39 жыхароў. Дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ.

3 12 кастрычніка 1940 г. мястэчка (92 двароў, 414 жыхароў), цэнтар Бакштаўскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Працавала 7-гадовая школа, хата-чытальня, пашта, фэльчарска-акушэрскі пункт, маслазавод. У склад сельсавету ў гэты час уваходзілі 23 населеныя пункты.

Напрыканцы чэрвеня 1941 г. акупавана нямецкімі войскамі. Пазьней вёска — буйны цэнтар партызанскага руху, базаваўся Лідзкі міжраённы падпольны партцэнтр КП(б)Б.

У 1950 годзе ў вёсцы спалены праваслаўны храм, з 1952 году службы адбаваліся ў мясцовых жыхароў па хатах[1]. У 1950 г. створаны калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 382 двары. Пасьля ў складзе калгаса У. І. Ульянава. Працаваў лесапункт па нарыхтоўцы драўніны, сярэдняя школа дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, аптэка, камбінат бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, крамы.

3 1986 г. вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 — 348 двароў, 827 жыхароў.

Інфармацыя для турыстаў

  • Стаянка пэрыяду мэзаліту — нэаліту (7-3-е тысячагодзьдзі да н. э.) — 4 км на поўнач ад вёскі (413В000289)
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызанаў.
  • Помнік у гонар Лідзкага міжраённага падпольнага партцэнтра КП(б)Б партызанскіх брыгад.
  • Нямецкія абарончыя збудаваньні (1915—1918)
  • Праваслаўная царква сьв. Панцеляймона (1995)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads