Балачанка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балача́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Ігуменскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 418 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правыя: Чарняўка
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Кобзевічаў Ігуменскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Балачанкі Пухавіцкага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, у сярэдняй і ніжняй трапэцападобная. Абалона раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5—0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у нізоўі месцамі зьвілістае, яго шырыня ў верхняй і сярэдняй плыні 3—6 м, у ніжняй 15—17 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных сыстэмаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads