Балачанка (вёска)
вёска ў Пухавіцкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балача́нка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, на рацэ Балачанка.
Remove ads
Гісторыя
Гарадзішча (пачатак 1-га тысячагодзьдзя н. э.) за 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Балачанка, урочышча Дубы.
На пачатку ХХ ст. маёнтак у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. У 1921 годзе адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі. На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя, створаны калгас імя В. М. Молатава, працавала кузьня.
У 1937 г. у вёсцы адпачываў Якуб Колас, які апісаў гэтыя мясьціны ў сваіх творах.
З чэрвеня 1941 году да 3 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1917 год — 4 двары, 9 жыхароў
- 1926 год — 15 двароў, 83 жыхары
- 2002 год — 3 двары, 5 жыхароў
- 2009 год — 4 чалавекі[2]
Славутасьці
- Гарадзішча.
- Мэмарыяльная дошка на доме ў якім адпачываў і працаваў Якуб Колас[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads