Балванка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балва́нка, Балвань — рака ў Капыльскім і Клецкім раёнах Менскай вобласьці, прыток ракі Лані (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 69 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1‰.
Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Браткава Капыльскага раёну, цячэ раўнінай, якая атачае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на захад ад вёскі Рубеж Клецкага раёну. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. На рацэ каля вёскі Запольле Клецкага раёну сажалка плошчай 16 га[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads