Клецкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клецкі раён
Remove ads

Кле́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 323 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Клецак.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім, Капыльскім і Салігорскім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Паўночную частку раёну займае Капыльская града, цэнтральную — Клецкая раўніна, паўднёвая — разьмяшчаецца ў межах Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная вышыня 232 м (на поўнач ад вёскі Ліскава).

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 670 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.

Лясы (25% тэрыторыі) пераважна іглічныя і бярозавыя.

Гідраграфія

Рака Лань з прытокамі Начай, Цапрай. На мяжы з Капыльскім раёнам рака Морач і Чырвонаслабадзкое вадасховішча, на поўдні вадасховішча Лактышы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў; таксама вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну.

Прадпрыемствы харчовай, радыёэлектроннай, мэблевай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка АсіпавічыБаранавічы, аўтамабільныя дарогі СлуцакІвацэвічы, НясьвіжЛунінец і іншыя.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 32 302 чалавекі[5] (перапіс); 2015 год — 29 022 чалавекі[6]; 2016 год — 28 247 чалавек[7]; 2017 год — 27 746 чалавек[8]; 2018 год — 27 323 чалавекі[2]

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: Сьвята-Ўсьпенская царква (1863) у в. Бабічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1891), брама-званіца (1788), галубятня і капліца (1809) у в. Галынка, вятрак (пачатак XIX ст.), сядзіба (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Даматканавічы, Сьвята-Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Сьвята-Дыянісаўская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Заастравечча, касьцёл з кляштарам дамініканцаў (XVII ст.) і царква (канец XIX ст.) у месьце Клецак, палацава-паркавы комплекс (ХІХ ст.) у в. Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка), царква (пачатак XIX ст.) у в. Межная Слабада, касьцёл Узьнясеньня Крыжа Панскага (пачатак XX ст.) у в. Нагорнае, будынак паштовай станцыі (1-я палова XIX ст.) у в. Сіняўка, Сьвята-Багародзіцкая царква (1911) у в. Салаўі, сядзіба (1901) у в. Стралкова, Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (пачатак XIX ст.) і сядзібна-паркавы ансамбль (2-я палова XIX ст.) у в. Туча, вятрак (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шайкі, сядзіба (1772) у в. Янавічы.

Remove ads

Войска

Ад кастрычніка 2003 году на захадзе Клецкага раёну пад Азярэччам (Галынкаўскі сельсавет) дзейнічаў радыётэхнічны вузел «Баранавічы» сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад, які ў Міністэрства абароны Беларусі арандавала Міністэрства абароны Расеі.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads