Балградзкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балградзкі раён
Remove ads

Балгра́дзкі раён (па-ўкраінску: Болградський район) — колішняя адміністрацыйная адзінка на поўдні Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балград.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Водны фонд Балградзкага раёну складае 5167 га. Плошча возера Ялпуг, што разьмешчана на тэрыторыі раёну, — 3854 га. Возера зьяўляецца адзінай крыніцай пітнай вады для места Балград. На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 20 сажалак і 5 вадасховішчаў. У раёне цякуць 4 невялікія рэчкі: Ялпуг, Вялікі Катлабух, Малы Катлабух і Ташбунар. Агульная працягласьць малых рэчак і ручаёў 378 км. Для забесьпячэньня гаспадарчых і пітных патрэбаў насельніцтва ў раёне маецца 49 артэзіянскіх сьвідравінаў, 241 шахтная студня агульнага карыстаньня й 11 каптажоў.

Remove ads

Гісторыя

Тысячы баўгараў, ратуючыся ад турэцкага прыгнёту, уцякалі на поўдзень Расейскай імпэрыі. У 1818 року было ўтворанае Бэсарабскае балгарскае ўпраўленьне задунайскімі перасяленцамі. У сувязі з гэтым населеныя пункты, утвораныя да таго часу, увайшлі ў склад Ізмайлаўскай акругі Балгарскага асадніцтва.

Разам з гэтым пэрыядам зьвязанае заснаваньне места — Балграду. За ініцыятывай графа І. М. Інзава ў 1821—1923 роках было заснаванае места Балград, якое зрабілася цэнтрам балгарскіх калёніяў і адначасова гандлёвым, адміністрацыйным і рамесным цэнтрам Бэсарабіі ў цэлым.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads