Адэская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэ́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Одеська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 33 314 км². Насельніцтва — 2 351 392 чалавек (2022). Адміністрацыйны цэнтар — места Адэса.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.
На поўначы мяжуе з Кіраваградзкай ды Віньніцкай, на ўсходзе зь Мікалаеўскай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе з Малдовай і непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, на паўднёвым захадзе з Румыніяй.
Клімат
Вобласьць ляжыць у межах зоны стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным сухім летам і мяккай маласьнегавой няўстойлівай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –5 — -2 °C, ліпеня +21—23 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 168—210 дзён.
Рэльеф
Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчана ў межах Чарнаморскай нізіны. У паўночнай частцы разьмешчаны адгор’і Падольскага ўзвышша. Характэрнай зьяўляецца значная гушчыня й глыбіня распаласаванасьці паверхні сеткай зь яраў і бэляк.
У адміністрацыйным падначаленьні знаходзіцца востраў Зьмяіны.
Глебы пераважна чарназёмныя, месцамі трапляюцца саланчакі.
Водныя аб'екты
Рачная сетка вобласьці належыць да басэйнаў Чорнага мора, Днястра, Паўднёвага Буга. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 200 рэчак даўжынёй звыш 10 км, многія зь якіх у летні пэрыяд перасыхаюць. Галоўныя рэкі: Дунай (з Кілійскім вусьцем), Днестар (з прытокам Кучурган), Кадыма ды Саўранка (прыток Паўднёвага Буга).
У прыморскай паласе шмат прэснаводных (Кагул, Ялпуг, Катлабух) ды салёных (Сасык, Шаганы, Алібэй, Бурнас) азёраў. Таксама на ўзьбярэжжы знаходзіцца вялікая колькасьць ліманаў.
Remove ads
Гісторыя
Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Адэскай вобласьці зьявіліся ў Прыднястроўі ў канцы позьняга палеаліту. У VII—II стагодзьдзях да н. э. прычарнаморскія стэпы насялялі плямёны скіфаў.
У I—III стагодзьдзі паўночна-заходняе Прычарнамор’е было заваяванае рымлянамі, на зьмену якім з паўночнага захаду прыйшлі готы (III ст.), а ў канцы IV стагодзьдзя — з усходу прыйшлі гуны. У VIII ст. у міжрэччы Дуная й Днястра аселі баўгары, якіх у часы г.зв. Кіеўскай Русі выціснулі й часткова асымілявалі славяне. Іх у сваю чаргу ў сярэдзіне XIII ст. выціснулі манголы, пазьней Паўночнае Прычарнамор’е ператварылася ў Дзікае поле.
У пачатку XV ст. Прычарнамор’е было захопленае вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам, але ў 1480-я рр. гэтыя землі адышлі да Туррэччыны.
У пачатку XІX ст. пасьля працяглых войнаў з Турэччынай Прычарнамор’е поўнасьцю адышло да Расейскай імпэрыі.
Адэская вобласьць была ўтвораная пастановай Усеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэта 27 лютага 1932 року ў межах УССР. Ад 2017 да 2019 старшынём Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі быў Максім Сьцяпанаў[3]. У 2020 годзе была праведзеная рэформа адміністрацыйнага падзелу[4].
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 19 местаў, 1099 вёсак.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads