Балойса
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бало́йса — возера ў Браслаўскім раёне. Плошча 1,39 км². Найбольшая глыбіня 15,6 м. Даўжыня 2,06 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб’ём вады 7,3 млн. м³. Плошча вадазбору 3 км². У басэйне ракі Друйкі, за 2,5 км на паўночны ўсход ад гораду Браслава. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёраў. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызьняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходзе гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызьняком. Мелкаводзьдзе пясчанае, на захадзе і ўсходзе месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з воз. Струста. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сьцёкавымі водамі Браслава.
Возера
Балойса
Балойса на мапе Беларусі ![]() ![]() Балойса |
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads