Друйка (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дру́йка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Пры ўтоку ў Дзьвіну на рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Друя.
Асноўны прыток — ручай Плесавіца (правы).
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Дрывятаў, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Несьпіш, Недрава і Друйку, вусьце каля мястэчка Друі.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргаў да 1,7 км. Абалона забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэдняй плыні, 500—800 м у нізоўі. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня яго ніжэй за вёску Друйск 6—8 м.
Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёраў). Каля вёскі Друйску плаціна і сажалка былой Браслаўскай ГЭС[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads