Юры Кавалёў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Кавалёў (нарадзіўся 27 студзеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабронца расейскага клюбу «Балтыка» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Навучаўся ў адмысловай футбольнай класе Мінскай сувораўскай вучэльні, а па ейным заканчэньні з 2010 году выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». У 2013 годзе стаў гульцом асноўнай каманды, дзе звычайна выходзіў на замену на пазыцыю флянгавага паўабаронцы. У першай палове сэзону 2014 году зрэдку зьяўляўся ў асноўным складзе, але ўлетку пачаў часьцей прыцягвацца да яго. Часам гулец зьяўляўся ў першай адзінаццатцы. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.
У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сэзон 2015 году пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а зь ліпеня здолеў замацавацца ў пачатковым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, але акрыяў толькі ў напрыканцы сэзону. У сьнежні 2015 году на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[5]. У сэзоне 2016 году трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сэзону 2017 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазьней замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2018 году выходзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сэзону прапусьціў праз пашкоджаньні.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[7]. У студзені 2020 году склаў кантракт на 2,5 гады з расейскім «Арсэналам»[8]. У замежным клюбе ня даў рады і часьцей заставаўся быў на лаўцы запасных.
У сэзоне 2021—2022 гадоў перастаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе «Арсэналу», гуляючы толькі за фарм-клюб у трэцім дывізіёне. У верасьні 2021 году далучыўся да «Арэнбургу»[9]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў дапамог клюбу прасунуцца ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 году пакінуў «Арэнбург»[10] і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Балтыку», зь якой у лютым склаў працоўную ўгоду[11].
Міжнародная
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 10 кастрычніка 2017 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.
Remove ads
Дасягненьні
«Шахцёр»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2013, 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі па футболе: 2014, 2015, 2017, 2019
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017, 2018, 2019
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads