Балійскае мора
мора From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балійскае мо́ра, таксама Мора Балі (па-ангельску: Bali Sea, па-інданэзійску: Laut Bali) — міжастраўное мора Ціхага акіяна паміж усходнім ускрайкам вострава Ява і астравамі Балі, Ламбок, Сумбава, Сулавэсі і Мадура. Плошча 40 тысячаў км², сярэдняя глыбіня складае 411 м, максымальная глыбіня — 1590 м (западзіна Балі). Тэмпэратура вады вагаецца паміж 27 і 28 °C. Салёнасьць склааде 33,0-34,0‰. Дно высланае ападкамі, у якіх шмат вульканічнага туфа. Прылівы зьмешаныя, іхняя вышыня дасягае 1,7 м.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads