Банская Шцьяўніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Банская Шцьяўніца
Remove ads

Аўдыё Ба́нская Шцья́ўніца  (па-славацку: Banská Štiavnica, па-нямецку: Schemnitz, па-вугорску: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славаччыне ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Вэрхі. Насельніцтва каля 11 тыс. чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банскай-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імеверна кельтамі. У 1156 годзе Банская Шцьяўніца згадваецца як шахтарскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча срэбра ў ваколіцах гораду, у 1238 Банская Шцьяўніца атрымлівае гарадзкія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каляністы з Тыроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад зьнішчыў моцны землятрус. У сярэдзіне XV ст. узьнікаюць Стары і Новы Замак — умацаваньні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусьветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаныя выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банскай-Шцьяўніцы ўзьнікае першая ў Вугоршчыне Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банская Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Вугоршчыны пасьля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банская Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэньне, але зьяўляецца папулярным турыстычным месцам Славаччыны.

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads