Банік Острава

чэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Банік Острава
Remove ads

«Банік» (па-чэску: Baník) — чэскі футбольны клюб з гораду Остравы. Заснаваны ў 1922 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Чэхіі (1976, 1980, 1981, 2004). Чатырохразовы ўладальнік кубка Чэхіі (1973, 1978, 1991, 2005).

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 8 верасьня 1922 году пад назовам «Сьлеска». Фундатарамі клюбу сталі 20 актывістаў, якія склалі дамову аб стварэньні клюбу ў рэстарацыі Ля Дубу. Пераважна кіраўніцтва складалася зь бедных шахтароў, якія працавалі на вугальных капальнях ля Остравы. Сярод заснавальнікаў былі Карэл Анёл, Арнашт Габэркевіч, Пэтар Кржыжак, Францішак Мрузэк і Яраслаў Гарак[2]. Клюб ня меў дастатковых сродкаў, таму нават на апэрацыйную дзейнасьць бракавала грошаў. Клюб у тым ліку быў вымушаны арэндаваць гульнявую пляцоўку ў больш заможных клюбаў, бо ён ня меў уласнага поля. Першае ўласнае поле было пабудаванае увосень 1925 году ў Камэнцы. Аднак поле было камяністае, праз што не адпавядала футбольным патрабаваньням. У 1934 годзе клюбныя актывісты здолелі арэндаваць зямлю ў Стара-Стржэльніцах у заможнага прамыслоўца графа Вільчака. Цягам лета 1934 году на гэтым кавалку зямлі было пабудаванае новае поле. Некаторыя работнікі добраахвотна дапамагалі ў будаўніцтве задарма, а частка зь іх нават прыязджала на будоўлю пасьля працы ў шахце[3].

Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads