Острава

горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Острава
Remove ads

О́страва (па-чэску: Аўдыё Ostrava ) — горад на ўсходзе Чэхіі. У ім пражывае блізу 283 тысяч жыхароў. Ён месьціцца за 15 км ад мяжы з Польшчай, у месцы зьліцьця чатырох рэк, як то Одры, Опава, Остравіцы і Лучына. Гэта трэці паводле велічыні горад у краіна як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, ды другі паводле велічыні горад Маравіі. Гістарычна горад падзяляю сабою два рэгіёны, як то Маравію і Сылезію.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Пляц Масарыка.

Першая пісьмовая згадка пра Сылескую Остраву датуецца 1229 годам, калі яна была згаданая як паселішча. Першая згадка пра Мараўскую Остраву была зробленая ў 1267 годзе, дзе яно было пазначанае мястэчкам. Острава паўстала на берагах ракі Остравіца, ад якой і пайшла назва. Рака падзяляе горад на дзьве асноўныя часткі, як то Мараўскую Остраву і Сылескую Остраву. Паселішча займала стратэгічнае становішча на мяжы паміж дзьвюма гістарычнымі рэгіёнамі, вядомымі як Маравія і Сылезія, і на старажытным гандлёвым шляху з Балтыйскага ў Адрыятычнае мора, вядомым як Бурштынавы шлях. Ягонае разьмяшчэньне спрыяла росту і росквіту гораду.

Аднак пасьля Трыццацігадовай вайны Острава пачала губляць сваё значэньне. У 1626 годзе места было акупаванае дацкімі войскамі[2], а з 1642 па 1650 гады было занятае швэдзкім войскам[3]. Зваротным момантам у гісторыі гораду стаў 1763 год з адкрыцьцём шырокіх радовішчаў высакаякаснага бітумінознага вугалю на сілескім беразе ракі. У 1828 годзе ўладальнік мясцовых маёнткаў, Рудольф Ян, арцыбіскуп Оламуцкі, заклаў жалезаробны завод, які быў названы ў ягоны гонар як Рудольфсгютэ. Пазьней завод перайшоў ва ўласнасьць сям’і Ротшыльдаў і стаў вядомы як Віткавіцкі жалезаробны завод. Кампанія стала рухальнай сілай прамысловага буму Остравы. Да другой паловы XX стагодзьдзя горад атрымаў мянушку «сталёвае сэрца» краіны.

Thumb
Віткавіцкі жалезаробны завод.

У 1931 годзе габрэйская супольнасьць у Остраве налічвала 6865 чалавек, то бок 5,4% насельніцтва[4]. Каля 8 тысяч габрэяў з Остраўскага раёну былі забітыя падчас Галакосту нямецкімі акупацыйнымі ўаладамі ў Другой сусьветнай вайне[5]. Па вайне нямецкамоўнае насельніцтва гораду было выгнанае ў адпаведнасьці з Патсдамскім пагадненьнем. 231 нямецкамоўных грамадзяніна былі забітыя падчас разьні ў лягеры для інтэрнаваных[6]. Вызваленьне Остравы савецкім войскам прывяло да таго, што горад увайшоў у час свайго найбольшага росту. Спачатку новыя жыльлёвыя праекты былі адносна невялікімі, але сканцэнтраванымі на раёне Паруба і выкананымі ў стылі сацыялістычнага рэалізму. Аднак пазьней улады пачалі будаваць больш маштабныя забудовы з зборных шматкватэрных дамоў у Парубе і стварылі сэрыю мікрараёнаў-спадарожнікаў на поўдзень ад гораду. Адзін зь іх вядомы як Острава-Паўднёвая. Цэнтар гораду паступова пусьцеў, а ягоныя жыхароў перасяліліся ў прадмесьці паводле доўгатэрміновага пляну па поўным зьнішчэньні цэнтру места і перадачы зямлі пад здабычу вугалю.

1990-я гады прынесьлі імклівы заняпад традыцыйных прамысловых сэктараў гораду, як то чорнай мэталюргіі, хімічнай прамысловасьці і здабычы вугалю. Апошнія аб’ёмы вугалю быў здабытыя 30 чэрвеня 1994 году, пасьля чаго былі зробленыя значныя інвэстыцыі дзеля ліквідацыі экалягічнай шкоды, нанесенай дзесяцігодзьдзямі функцыянаваньня цяжкай прамысловасьці. Гэтыя праекты ў канчатковым выніку прывялі да значнага паляпшэньня стану навакольнага асяродзьдзя і якасьці жыцьця ў горадзе. Острава стала важным турыстычным цэнтрам. Акрамя сотняў гектараў рэкультываваных былых горназдабыўных зямель, горад таксама мае шматлікія цікавыя прыродныя ляндшафтныя асаблівасьці, многія зь якіх цяпер маюць статус ахоўных прыродных запаведнікаў. Сярод іх Палянскі лес і Палянскія лугі, якія ўважаюцца часткай прыроднага запаведніка Поодржы. Рэдкай геалягічнай асаблівасьцю места ёсьць гранітныя валуны нераўнамернага тыпу. Яны паходзяць з Скандынавіі і засталіся тут пасьля сыходу апошняга ледавіковага пэрыяду, калі ледавіковыя шчыты адступілі. Яшчэ адной асаблівасьцю лічыцца шлякавы адвал Эма, штучны пагорак з адкідаў горназдабыўной прамысловасьці, зь якога адкрываюцца панарамныя краявіды.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads