Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе
найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Чэхіі па футболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Чэхіі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 16 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюб, які заняў апошняе месца, выбывае ў Нацыянальную лігу, а ягонае месца займае наймацнейшая каманда другога дывізіёну; таксама 14-ы і 15-ы клюбы Першай лігі гуляюць пераходныя матчы з другім і трэцім клюбамі Нацыянальнай лігі за месца ў найвышэйшым дывізіёне. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Славія». Ад сэзону 2018—2019 гадоў сэзоны працягваюцца зь ліпеня да траўня, кожная каманда праводзіць 30 гульняў. Каманды разьбіваюцца на тры групы, гуляюць міні-туры для вызначэньня выніковых пазыцый у чэмпіянаце. Зараз ліга займае 13-е месца ў рэйтынгу УЕФА.
Гісторыя чэмпіянату Чэхіі па футболе пачалася напрыканцы XX стагодзьдзя. Яна была рэарганізаваная ў сэзоне 1993—1994 гадоў пасьля Аксамітнага развода, калі спыніла існаваньне Першая Ліга Чэхаславаччыны.
Ад самага пачатку ў першай лізе ўдзельнічалі 16 каманд. Спачатку сэзон працягваўся з жніўня да мая. Каманды праводзілі па 2 гульні з кожным з супернікаў: адну на сваім полі, адну на полі суперніка, у выніку атрымлівалася па 30 гульняў. У першым сэзоне за перамогу налічвалася 2 ачкі, у 1994 годзе была прынятая сыстэма трох ачкоў за перамогу[1]. За нічыю каманды атрымлівалі па адным ачку, за паразу ачкоў не налічвалася. Рэйтынг каманд складаўся паводле колькасьці набраных ачкоў, калі дзьве ці больш каманд набіралі аднолькавую колькасьць ачкоў, улічваліся сустрэчы каманд паміж сабой, падлічвалася колькасьць ачкоў ад гэтых гульняў, потым улічвалася розьніца галоў, потым колькасьць галоў. Каманды, якая набрала найменшую колькасьць ачкоў, вылятае ў Нацыянальную лігу.
Remove ads
Чэмпіёны
- Спарта Прага — 14 тытулаў
- Славія Прага — 8
- Вікторыя Пльзень — 6
- Слован Лібэрац — 3
- Банік Острава — 1
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads