Баніфацыюс V (папа рымскі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баніфацыюс V (папа рымскі)
Remove ads

Баніфа́цыюс V (па-лацінску: Bonifatius V) — рымскі біскуп (папа рымскі) з 23 сьнежня 619 году па сваю сьмерць. Больш за ўсё вядомы дзякуючы хрысьціянізацыі Ангельшчыны. Акрамя таго выдаў распараджэньне, паводле якога цэрквы сталі ўхваляцца месцамі сьвятыняў. Як вядома Баніфацыюс паходзіў з Нэапалю, але да абраньня рымскім біскуп нічога не вядома пра ягонае жыцьцё. Галоўным біскупам Рыму ён стаў пасьля сьмерці Адэадата I у лістападзе 618 годзе, аднак прайшло трынаццаць месяцаў з таго моманту як ягонае абраньне было зацьверджана імпэратарскім урадам у Канстантынопалі[2]. У гэты час Італію захапіў равэнскі экзарх Элеўтэрыюс, які нарок сябе імпэратарам Заходняе Рымскае імпэрыі, але хутка быў забіты. Баніфацыюс прызнаў уладу бізантыйскага імпэратара Гэракліюса, таму атрымаў ягонае ўхвалу.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Паводле «Liber Pontificalis», Баніфацыюс апісваецца як самы лагодны зь людзей, галоўнай выбітнасьцю якога стала ягоная вялікая любоў да духавенства.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads