Барнавул
места ў Алтайскім краі Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барнаву́л (па-расейску: Барнаул) — места Алтайскага краю Расеі і ягоны адміністрацыйны цэнтар. Насельніцтва 631,1 тыс. чал. (2021). Заснаваны ў 1730-х гадах.
Буйны прамысловы, культурны і адукацыйны цэнтар Сібіры: 9 дзяржаўных ВНУ, 5 тэатраў, музэі, помнікі архітэктуры XVIII—XX стагодзьдзяў.
Горад разьмешчаны ў лесастэпавай зоне Заходне-Сібірскай раўніны, на паўночным усходзе Прыобскага плято, у верхнім цячэньні Обі на яе левым беразе, у месцы ўпадзеньня ракі Барнавулкі ў Об. Адлегласьць да Масквы — 3419 км. Найбліжэйшы буйны горад — Новасібірск (193 км).
У Барнавуле пражывае больш за 100 нацыянальнасьцяў, аднак горад зьяўляецца монанацыянальным, бо 89,4% насельніцтва складаюць расейцы. Наступныя паводле колькасьці нацыянальнасьці — немцы (4,8 %), украінцы (2,9 %), армяне (0,4 %), беларусы (0,3 %); усе астатнія — 2,2%.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads