Барыс Парыгін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін (па-расейску: Борис Дмитриевич Парыгин; 19 чэрвеня 1930, Ленінград — 9 красавіка 2012, Санкт-Пецярбург) — філёзаф, псыхоляг, заснавальнік навуковай сацыяльнай псыхалёгіі ў СССР, які ўнёс значны ўклад у яе сусьветнае разьвіцьцё.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў філязофскі факультэт Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (ЛДУ, 1953). Дысэртацыя — «Сацыяльная псыхалёгія як навука (пытаньні гісторыі, мэтадалёгіі й тэорыі)» (ЛДУ, 1967). Прафэсар, доктар філязофіі. Выкладаў: на філязофскім факультэце Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1953—1957). Узначальваў катэдру філязофіі ў ЛДПІ імя Герцэна, дзе стварыў лябараторыю сацыяльна-псыхалягічных дасьледаваньняў і першы ў СССР факультэт сацыяльнай псыхалёгіі (1968—1976). Кіраваў сэктарам сацыяльна-псыхалягічных праблемаў у Інстытуце сацыяльна-эканамічных праблемаў РАН (1976—1992). Заснаваў і дзесяць гадоў загадваў катэдрай сацыяльнай псыхалёгіі ў Санкт-Пецярбурскім гуманітарным унівэрсытэце прафсаюзаў (СПб ГУП, 1992—2012).
Remove ads
Бібліяграфія
Барыс Дзьмітрыевіч Парыгін аўтар 10 манаграфіяў і больш за 450 артыкулаў, якія перакладзены на дзясяткі моваў.
- Социальная психология. Истоки и перспективы / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2010. — 533 стр.
- Социальная психология (учебное пособие) / Б. Д. Парыгин. — СПб: СПбГУП, 2003. — 616 стр.
- Основы социально-психологической теории / Б. Д. Парыгин. — М.: Мысль, 1971. — 352 стр.
- Социальная психология как наука / Б. Д. Парыгин. — Л.: ЛГУ, 1965. — 208 стр.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads