Барыс Цітовіч
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Бары́савіч Ціто́віч (28 чэрвеня 1948, Коркіна, Расея - 20 кастрычніка 2021, Забродзьдзе Вялейскі раён[1]) — беларускі мастак.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, манумэнтальным жывапісе, іканапісе і скульптуры. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1979 году[2].
Зьяўляўся галоўным мастаком музэйнага комплексу «Дудуткі»[3]. Зь ліпеня 2005 году працаваў навуковым супрацоўнікам Вялейскага краязнаўчага музэю па стварэньні мэмарыяльнага комплексу, прысьвечанага падзеям Першай сусьветнай вайны ў вёсцы Забродзьдзе Нарачанскага сельсавету Вялейскага раёну[3].
Вёў адукацыйную работу з моладзьдзю ў Вялейскім краязнаўчым музэі[4].
Апошнія гады жыў ў вёсцы Забродзьдзе на Вялейшчыне.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар ілюстрацый да кніг «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзьве 1973), «Завеі, сьнежань» (1978) Івана Мележа, «Дзве аповесці» Віктара Казько (1977), «Пушча» Віктара Карамазава (1979), «Марат Казей» Петруся Броўкі (1980), зборнік вершаў і паэм «Песьня свабоды» Янкі Купалы (1982) на малдаўскай мове, «Летуценьнік», «Смутак белых начэй» абедзьве (1985) Івана Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесьці» Янкі Брыля (1986), «Зэніт» Івана Шамякіна (1987) і інш.; графічных сэрый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысьвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), сэрыі помнікаў ахвяр 1-й і 2-й сусьветных войнаў у Вялейскім раёне Мінскай вобласьці, росьпісу Сьвята-Ціханаўскай царквы ў Вялейцы[4], абразоў, мэмарыяльнай капліцы ў вёсцы Забродзьдзе Вялейскага раёну.
Адзін са стваральнікаў (разам з жонкай Валянцінай) і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага тэатру Ялінка ў вёсцы Нароч Вялейскага раёну.
Remove ads
Узнагароды
- Ляўрэат прэміі «За духоўнае адраджэньне»,
- кавалер ордэна Скарыны
Сям’я
Бацька скульптара і калекцыянэра Данілы Цітовіча[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads