Віктар Казько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940) — беларускі празаік, піша на беларускай і расейскай мовах.
Remove ads
Біяграфія
У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасьля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям’і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палесьсі. Пасьля сканчэньня ў 1956 васьмі клясаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолягаразьведцы. Яго ўражаньні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесьцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры й бывай» (1974), напісаных на расейскай мове.
3 1962 году зьвязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасьці таштагольскай гарадзкой газэты «Красная Шорня», літаратурным супрацоўнікам абласной газэты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Менск. 3 1971 году Казько супрацоўнік газэт «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадох — часопіса «Нёман». 3 1976 году на творчай рабоце. У 1985—1988 гадох сакратар Саюза пісьменьнікаў БССР. 3 1988 году зноў на творчай рабоце.
Remove ads
Творы
- 1972 «Высакосны год»
- 1973 «Цёмны лес — тайга густая»
- 1974 «Дзень добры й бывай»
- 1978 «Суд у Слабадзе»
- 1978 «Цвіце на Палессі груша»
- «Неруш»
- 1987 «Хроніка дзетдомаўскага саду» — раман
- 1990 «Но пасаран» — аповесьць
- 1991 «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
- 2009 «Бунт незапатрабаванага праху» — кніга прозы
Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»
- «Паводка»
- «Сад»
- «Судны дзень»
- 2009 «Знакі лёсу. Віктар Казько» — дакумэнтальны фільм аб пісьменьніку[1]
Узнагароды
- 1977 — Прэмія Ленінскага камсамолу (за кнігу «Добры дзень і бывай»)
- 1982 — Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за аповесьць «Суд у слабадзе»)
- 2009 — Гліняны Вялес (за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads